Епіскап Бабруйскі і Быхаўскі Серафім узяў удзел у хіратоніі архімандрыта Андрэя (Баркоўскага) у епіскапа Супрасльскага
29 верасня 201727 верасня 2017 года, у свята Уздзвіжання Пачэснага і Жыватворнага Крыжа Гасподняга, па благаславенню мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха усяе Беларусі, епіскап Бабруйскі і Быхаўскі Серафім узяў удзел у хіратоніі намесніка Благавешчанскай Супрасльскай лаўры архімандрыта Андрэя (Баркоўскага) у епіскапа Супрасльскага, вікарыя Беластоцка-Гданьскай епархіі Польскай Праваслаўнай Царквы.
Святочную Бажэственную літургію ў Нікольскім кафедральным саборы горада Беластока ўзначаліў мітрапаліт Варшаўскі і ўсяе Польшчы Сава.
Яго Блажэнству саслужылі іерархі Польскай Праваслаўнай Царквы: архіепіскап Люблінскі і Холмскі Авель, архіепіскап Беластоцкі і Гданьскі Якаў, архіепіскап Вроцлаўскі і Шчэцінскі Георгій, епіскап Перамышльскі і Горліцкі Паісій, епіскап Супрасльскі Грыгорый, епіскап Лодзінскі і Познаньскі Афанасій, епіскап Гайнаўскі Павел, а таксама госці з іншых Памесных Цэркваў: мітрапаліт Уладзімір-Валынскі Уладзімір, мітрапаліт Дзідзімаціхскі і Суфлійскі Дамаскін (Эладская Праваслаўная Царква), мітрапаліт Кітрскі і Кацярынінскі Георгій (Эладская Праваслаўная Царква), мітрапаліт Маргвеці Мелхіседэк (Грузінская Праваслаўная Царква), епіскап Месаарыйскі Грыгорый (Кіпрская Праваслаўная Царква), епіскап Бабруйскі і Быхаўскі Серафім.
Епіскапа Серафіма падчас візіту ў межы Польскай Царквы суправаджалі: сакратар Бабруйскага епархіяльнага ўпраўлення, настаяцель прыхода храма Іверскай іконы Божай Маці горада Бабруйска протаіерэй Сергій Каравінскі і настаяцель прыхода храма іконы Божай Маці «Ацаляльніца» горада Бабруйска іераманах Андрэй (Васілюк).
Спевы Бажэственнай літургіі выканаў хор Нікольскага кафедральнага сабора горада Беластока «Аксіён» пад кіраваннем протадыякана Аляксандра Лісінкевіча.
За урачыстым богаслужэннем малілася мноства вернікаў.