Епіскап Бабруйскі Серафім прыняў удзел у багаслоўскіх размовах паміж Рускай Праваслаўнай Царквой і каталіцкай Нямецкай епіскапскай канферэнцыяй
26 чэрвеня 2018З 19 па 22 чэрвеня 2018 года ў манастыры Марыенродэ (Хільдэсхайм, Германія) прайшлі X багаслоўскія размовы паміж Рускай Праваслаўнай Царквой і каталіцкай Нямецкай епіскапскай канферэнцыяй. Гутаркі былі прысвечаны тэме «Місія і евангелізацыя ў сучасным свеце».
Са зваротамі і дакладамі перад прысутнымі выступілі: архіепіска Падольскі Ціхан, кіраўнік Берлінска-Германскай епархіі, кіраўнік дэлегацыі Рускай Праваслаўнай Царквы; епіскап Магдэбургскі Герхард Файге, кіраўнік нямецкай дэлегацыі; прафесар Андрэй Яфімаў (ПСЦГУ), доктар Маркус-Ліборыус Хэрман (Эрфурт), святар Аляксій Дзікароў (АЗЦС), прафесар Аляксей Смулаў (ПСЦГУ), доктар Клаўдыя Кунц (Бон).
У пасяджэннях прыняў удзел епіскап Бабруйскі і Быхаўскі Серафім.
На аснове прачытаных дакладаў паміж удзельнікамі гутаркі адбыўся інтэнсіўны абмен вопытам і думкамі пра тэндэнцыі і выклікі ў пытаннях царкоўнай місіі. Стала відавочным, што, нягледзячы на адрозненне гісторыка-культурных кантэкстаў, у разуменні місіі ў бакоў шмат агульнага. Па выніках гутарак было прынятае камюніке.
У завяршэнне ўдзельнікі выказалі цвёрдае перакананне ў неабходнасці працягнуць дыялог. Было прынята рашэнне правесці наступную сустрэчу ў чэрвені 2020 года ў Расіі.