Епіскап Гомельскі і Жлобінскі Сцяфан узяў удзел ва ўзнагароджанні лепшых прадстаўнікоў моладзі Гомельскага раёна

03 чэрвеня 2017

top.jpg

1 чэрвеня 2017 года ў Чыгуначным раёне горада Гомеля прайшлі ўрачыстыя мерапрыемствы, прымеркаваныя да Міжнароднага дня абароны дзяцей.

Пляцоўкамі урачыстасцяў сталі: стадыён ФАЦ «Касцюкоўка-спорт», стадыён ААТ «Гомсельмаш», установы адукацыі раёна. Па традыцыі, цэнтрам свята стаў стадыён ААТ «Гомсельмаш», на якім прайшло ўрачыстае ўзнагароджанне лепшых прадстаўнікоў моладзі раёна.

На мерапрыемстве прысутнічалі: епіскап Гомельскі і Жлобінскі Сцяфан, кіраўнік Расійскага цэнтра навукі і культуры ў Гомелі Віктар Львовіч Мічурын, начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Ірына Раманаўна Казімірава.

З прывітальным словам да ўсіх прысутных звярнуўся ўладыка Сцяфан:

— Дзеці — гэта адна з самых важных каштоўнасцяў нашага жыцця, аберагаць і абараняць дзяцей — наш абавязак. Мне радасна, што кожны год сіламі адміністрацыі Чыгуначнага раёна робіцца такое маштабнае свята, дзе ўзнагароджваюць дзяцей за іх поспехі, дзе кожны з іх можа адпачыць і адсвяткаваць пачатак самай цёплай пары года — лета. Я хачу павіншаваць усіх рабят з іх днём, пажадаць добрых канікул і Божага благаславення на ўсім жыццёвым шляху.

Таксама ў мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі грамадскай арганізацыі «АСВОД», Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа, МНС Беларусі.

Гомельская епархія / Church.by