Епіскап Лідскі і Смаргонскі Парфірый сустрэўся са старшакласнікамі сярэдняй школы №8 горада Ліды
12 лістапада 202110 лістапада 2021 года епіскап Лідскі і Смаргонскі Парфірый наведаў дзяржаўную ўстанову адукацыі «Сярэдняя школа № 8 горада Ліды» і сустрэўся навучэнцамі старэйшых класаў.
Правячага архіерэя суправаджаў клірык храма велікамучаніка Георгія Перамаганосца горада Ліды протаіерэй Дзімітрый Тарарака.
Падчас сустрэчы з навучэнцамі Яго Праасвяшчэнства закрануў тэму развіцця чалавечай асобы, яе духоўнага складніка. Будучыя выпускнікі ўпершыню стануць перад выбарам, перад такімі важнымі пытаннямі, як «будучая прафесія», «сям'я», «бацькоўства» і «мацярынства».
«Любая памылка, зробленая ў пачатку шляху, можа абярнуцца трагедыяй для многіх людзей, таму так каштоўна для маладога чалавека веданне і трыманне запаведзяў Божых», — адзначыў епіскап Парфірый.
Таксама ўладыка гаварыў аб спакусах і небяспецы бязмежнай інфармацыйнай прасторы, у якой мы жывем, і заклікаў звярнуць увагу на творы вялікіх класікаў, у прыватнасці, Ф. М. Дастаеўскага.
У завяршэнні сустрэчы архіерэй адказаў на пытанні вучняў, пажадаў ім Божай дапамогі ў вучэнні і жыцці.