Фільм пра новамучаніка Леаніда Біруковіча пакажуць на тэлеканалах «Спас» і «Саюз»

15 лістапада 2020

top.jpg

На праваслаўных тэлеканалах «Спас» і «Саюз» адбудзецца прэм'ера фільма «Прасвітар Брадзецкі» пра свяшчэннамучаніка Леаніда Біруковіча, заступніка зямлі Бярэзінскай.

Больш двух гадоў ішла праца над фільмам «Прасвітар Брадзецкі». Ён здымаўся ў аграгарадках Сяліба і Брадзец (Бярэзінскі раён), гарадах Беразіно, Барысаў, Мінск, урочышча Курапаты (Мінскі раён).

Дзеянні 25-хвіліннай тэлестужкі пераносяць гледача ў 1806, 1899, 1937 гады, нагадваюць аб складаным перыядзе ў гісторыі Беларусі, багаборчасці, але ў той жа час даюць надзею, кажуць, што будучыня ў руках дзяцей, якія ў сілах зрабіць свет лепш.

— Як вызначыць жанр відэапрацы? — задаецца пытаннем рэжысёр Дзімітрый Арцюх і адказвае: — гэта дакладна не рэпартаж, не было задачы агучыць усе даты ў іх храналогіі. Стараліся паказаць гісторыю ў сувязі з жыццём сёння. Погляд у будучыню — праз сувязь пакаленняў. У фільме шмат пастановачных кадраў, а гэта ўжо намёк на кіно.

Над фільмам таксама працавалі: аператар-пастаноўшчык Андрэй Дук, мастак Святлана Цывілька, кампазітар Людміла Янко, гукарэжысёр Аляксей Машчэнікаў, відэаінжынер Міхаіл Краўцоў, дызайнер Вера Мусіенка, духаўнік праекта — іерэй Аляксій Маслянкоў, настаяцель храма велікамучаніка Георгія Перамаганосца ў аграгарадку Сяліба.

Фільм быў паказаны на кінафэстывалях «Святы Уладзімір» (Севастопаль), «Прамяністы Ангел» (Масква), «Пакроў» (Кіеў).

16 лістапада ў 23:00 і 17 лістапада ў 11:00 «Прасвітар Брадзецкі» будзе транслявацца па тэлеканале «Спас», 19 лістапада ў 8:00 і 21 лістапада ў 10:30 — па тэлеканале «Саюз».

Church.by