Хрысціянскі адукацыйны цэнтр і Інстытут тэалогіі БДУ правялі дабрачынную акцыю да дня памяці блажэннай Валянціны Мінскай

08 лютага 2019

top.jpg

6 лютага 2019 года, у дзень памяці святой блажэннай Валянціны Мінскай, старшыня МГА «Хрысціянскі адукацыйны цэнтр імя святых Мяфодзія і Кірыла» святар Святаслаў Рагальскі разам з калектывам тэатра-студыі «Батлейка», студэнтамі Інстытута тэалогіі БДУ і ўдзельнікамі духоўна-адукацыйнага праекта «ЛОГАС» гімназіі № 11 горада Мінска наведаў дзіцячы сад № 174 санаторнага тыпу, а таксама дзіцячы сад № 191 горада Мінска. У гэтых установах адукацыі выхоўваюцца дзеці са шматдзетных сем'яў, а таксама дзеці, якія маюць патрэбу ў рэабілітацыйным рэжыме.

Святар Святаслаў Рагальскі ў даступнай форме распавёў дзецям пра жыццё святой Валянціны і яе подзвіг, а таксама пра прысвечаныя ёй ўрачыстасці, якія прайшлі ў гэты дзень у горадзе Мінску.

Калектыў тэатра-студыі «Батлейка» прадставіў дзецям спектакль «Зімовы цуд», у завяршэнне якога ўсім выхаванцам і педагогам былі ўручаны абразкі блажэннай Валянціны Мінскай.

Хрысціянскі адукацыйны цэнтр / Church.by