Хрысціянскі адукацыйны цэнтр правядзе адукацыйны тыдзень для прадстаўнікоў Евангелічнай царквы Вестфаліі
04 кастрычніка 2018Адукацыйная праграма «Праваслаўе і пратэстантызм у дыялогу» для прадстаўнікоў Евангелічнай царквы Вестфаліі (ФРГ) адбудзецца ў перыяд з 4 па 8 кастрычніка 2018 года ў горадзе Мінску.
Праграма была падрыхтавана хрысціянскім адукацыйным цэнтрам імя святых Мяфодзія і Кірыла сумесна з Інстытутам міжцаркоўных сувязяў Вестфаліі (MÖWE) у рамках міжцаркоўнага супрацоўніцтва паміж Беларускай Праваслаўнай Царквой і Евангелічнай царквой Вестфаліі.
Сваёй мэтай праграма ставіць больш глыбокае знаёмства з жыццём Праваслаўнай Царквы ў Рэспубліцы Беларусь, багаслоўскімі навучальнымі ўстановамі і богаслужэбнай традыцыяй. У Мінск прыбудуць 14 прадстаўнікоў Евангелічнай царквы Вестфаліі.
Падчас візіту запланавана канферэнцыя ў Мінскай духоўнай акадэміі, экскурсіі ў Мінскі Свята-Духаў кафедральны сабор і Нацыянальны мастацкі музей (5 кастрычніка), наведванне Лізавецінскага манастыра (6 кастрычніка), прыхода храма святых роўнаапостальных Мяфодзія і Кірыла, Хрысціянскага адукацыйнага цэнтра і Інстытута тэалогіі БДУ, а таксама мемарыяльнага комплексу «Малы Трасцянец» (7 кастрычніка).
Адкрыццё адукацыйнай праграмы і першае пленарнае пасяджэнне адбудуцца ў пятніцу 5 кастрычніка 2018 года ў 10:00 у Мінскай духоўнай акадэміі (вул. Зыбіцкая, 27).
Кантакты:
+375 44 784-45-87
+375 33 389-35-54
Юлія Аляксандраўна Мазанік