Іерэй Дзмітрый Баўкуновіч прыняў удзел у дыялогавай пляцоўцы «Праблемы наркаманіі ў маладзёжным асяроддзі»

02 красавіка 2021

top.jpg

31 сакавіка 2021 года іерэй Дзмітрый Баўкуновіч, клірык прыхода храма праведнай Сафіі Слуцкай горада Мінска, адказны за працу з моладдзю ў Мінскай епархіі, прыняў удзел у дыялогавай пляцоўцы «Праблемы наркаманіі ў маладзёжным асяроддзі», якая адбылася ў Мінскім дзяржаўным медыцынскім каледжы.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел урачы, псіхолагі і прадстаўнікі праваахоўных органаў.

Эксперты абмеркавалі з навучэнцамі найбольш актуальныя пытанні, якія датычацца наркаманіі і нарказалежнасці.

У сваім выступенні іерэй Дзмітрый Баўкуновіч адзначыў, што асноўная прычына звароту да наркотыкаў — духоўная спустошанасць і маральная беспрынцыповасць. Сучаснае грамадства прыняло скажонае ўяўленне пра шчасце і сэнс жыцця. Таму адбылася падмена вечных каштоўнасцяў каштоўнасцямі часовымі, якія мінаюць і не могуць задаволіць чалавечую асобу, асабліва ў юнацтве, калі чалавек знаходзіцца ў пошуках ідэалаў і схільны да максімалізму. У такім бездухоўным свеце чалавек ні ў чым не можа знайсці апоры. У выніку адбываецца крызіс асобы, спроба з дапамогай наркотыкаў або алкаголю сысці ў свет ілюзій.

Сустрэча прайшла ў жывой і сяброўскай атмасферы. Падчас сустрэчы рабяты змаглі атрымаць адказы на пытанні, якія іх цікавяць: як пераадолець бар'еры, якія ўзнікаюць пры зносінах; як дзяржава і Царква дапамагаюць нарказалежным; якія праграмы распрацоўваюцца для спынення распаўсюджвання наркотыкаў на тэрыторыі Беларусі, пра тое, якія бываюць віды псіхічнай залежнасці, ці можна вылячыцца ад наркаманіі і што значыць сазалежнасць.

Church.by