Імя архіепіскапа Генадзя (Парфенцьева) уключана ў пайменны спіс Сабору новамучанікаў і вызнаўцаў Царквы Рускай
24 верасня 2021На пасяджэнні Свяшчэннага Сінода, які адбыўся 23-24 верасня 2021 года, быў заслуханы рапарт старшыні Сінадальнай камісіі па кананізацыі святых епіскапа Троіцкага Панкрація адносна хадайніцтва мітрапаліта Вяцкага і Слабадскога Марка аб уключэнні імя архіепіскапа Генадзя (Парфенцьева) у Сабор навамучанікаў і вызнаўцаў Царквы Рускай (журнал № 68).
* * *
Архіерэйскі Юбілейны сабор 2000 года засведчыў: «У паслясаборны час пайменнае ўключэнне ў склад ужо праслаўленага Сабору навамучанікаў і вызнаўцаў Расійскіх здзяйсняць па благаславенню Свяцейшага Патрыярха і Свяшчэннага Сінода, на падставе папярэдніх даследаванняў, праведзеных Сінадальнай камісіяй па кананізацыі святых» (пункт 14 дзеі аб саборным праслаўленні навамучанікаў і вызнаўцаў Расійскіх).
Настаяцель Яранскага Прарочыцкага манастыра архімандрыт Генадзь (свецкае імя Рыгор Сяргеевіч Парфенцьеў) нарадзіўся ў 1864 годзе ў Курскай губерні ў сялянскай сям'і.
У 1886 годзе ён паступіў у Пуціўльскую Моўчанскую Сафроніеву пустынь. У 1895 годзе паслушнік Рыгор паступіў у Аляксандра-Неўскі манастыр, што на Філейцы, дзе ў 1896 годзе прыняў манаскі пострыг і быў рукапаложаны ў сан іерадыякана. У 1897 годзе іерадыякан Генадзь быў пераведзены ў Успенскі Трыфанаў манастыр, дзе быў рукапаложаны ў сан іераманаха ў 1900 годзе.
У 1902 годзе іераманах Генадзь быў прызначаны настаяцелем Яранскага Прарочыцкага манастыра. У сваім «Дзённіку інака» епіскап Веніямін (Мілаў) адзначаў мірны, благадатны, богаўгодны настрой, які склаўся ў Яранскім Прарочыцкім манастыры пад кіраўніцтвам ігумена Генадзя, які карыстаўся аўтарытэтам сярод мясцовага насельніцтва, акармляў насельніц мясцовых жаночых абіцеляў, прымаў удзел у стварэнні Пакроўскай жаночай абіцелі Кацельніцкага павета. У 1918 айцец Генадзь быў узведзены ў сан архімандрыта.
Па прычыне высокага аўтарытэту Яранскага Прарочыцкага манастыра сярод мясцовага сялянскага насельніцтва савецкая ўлада вырашыла разагнаць абіцель, пачаўшы 10 верасня 1918 года з канфіскацыі значнай часткі манастырскай маёмасці. У лістападзе 1918 года айцец Генадзь быў затрыманы і адпраўлены ў Вятку, аднак ужо ў студзені 1919 года ён вярнуўся ў абіцель.
Неўзабаве ўлады загадалі манахам пакінуць манастыр у тэрмін да 2 лютага 1919 года. Архімандрыт Генадзь стараўся падрыхтаваць усё неабходнае, каб брація змагла працягнуць сваё манаскае жыццё ў новых надзвычайных умовах. У пачатку лютага 1919 года была зроблена спроба захаваць манастырскі храм, перадаўшы яго суполцы вернікаў, у якую ўваходзілі прыхаджане з навакольных вёсак.
16 лютага 1919 года айец Генадзь быў зноў арыштаваны. Падчас допыту супрацоўнікі Яранскай «ЧК» (надзвычайна камісіі) спрабавалі даведацца ў настаяцеля аб тым, дзе схавана жыта і манастырскія каштоўнасці. На ўсе пытанні айцец Генадзь адказаў коратка: «Пра жыта і крупчатку паказаць нічога не магу, а каштоўнасці манастырскія знаходзяцца пры царкве». У красавіку 1919 года, знаходзячыся ўжо ў Вяцкай турме, архімандрыт Генадзь быў прысуджаны да расстрэлу за тое, што, будучы адказным за ўвесь манастыр, хаваў зерне і крупчатку для здзяйснення царкоўных абрадаў.
Архімандрыт Генадзь быў расстраляны 10 лістапада 1919 года.
* * *
Свяшчэнны Сінод прыняў рашэнне ўключыць імя архіепіскапа Генадзя (Парфенцьева) у пайменны спіс Сабора новамучанікаў і вызнаўцаў Царквы Рускай. Памяць свяшчэннамучаніка Генадзя будзе здзяйсняцца 28 кастрычніка / 10 лістапада, у дзень яго скону. Сінод пастанавіў пачэсныя астанкі свяшчэннамучаніка Генадзя (Парфенцьева), у выпадку іх набыцця, лічыць святымі мошчамі і аддаваць ім належнае шанаванне, а таксама пісаць новапраслаўленаму святому абразы для пакланення, згодна рашэннямі VII Усяленскага Сабора.