У Брэсце ў рамках місіянерскага хрэснага ходу ў гонар 600-годдзя з'яўлення Гадзенаўскага крыжа прайшлі духоўна-асветніцкія сустрэчы з яго ўдзельнікамі
05 кастрычніка 20234 кастрычніка 2023 года ў Расійскім цэнтры навукі і культуры ў Брэсце ў рамках правядзення місіянерскага хрэснага ходу ў памяць 600-годдзя з'яўлення Крыжа Гасподняга блізу вёскі Гадзенава адбылася лекцыя намесніка старшыні Сінадальнага місіянерскага аддзела Рускай Праваслаўнай Царквы па знешняй місіі іерэя Дыянісія Грышкова на тэму «Знешняя місія Рускай Праваслаўнай Царквы на сучасным этапе».
Адкрытая лекцыя была прачытана для духавенства Брэста, адказных за місіянерскую працу ў благачыннях Брэсцкай епархіі, членаў сястрыцтваў епархіі і прыхаджан храмаў горада Брэста.
У другой палове дня ў Расійскім цэнтры навукі і культуры перад творчай інтэлігенцыяй горада Брэста выступіў дэпутат Дзяржаўнай Думы Федэральнага Сходу Расійскай Федэрацыі, Старшыня Камісіі Парламенцкага сходу па культуры, навуцы і адукацыі Саюзнай дзяржавы, народны артыст Расійскай Федэрацыі Мікалай Бурляеў з разважаннямі на тэму «Традыцыйныя духоўна-маральныя каштоўнасці ў культуры Беларусі і Расіі, як аснова фарміравання нацыянальнай ідэнтычнасці, выхавання маральнай асобы і патрыятызму». Ён адзначыў неабходнасць патрыятычнага выхавання моладзі, беражлівых і сумленных адносін да ўсіх перыядаў гісторыі Айчыны. Таксама Мікалай Бурляеў распавёў аб прысвечаным Андрэю Таркоўскаму дакументальным фільме, у якім выступіў сарэжысёрам. Прысутныя паглядзелі трэйлер да фільма. Напрыканцы сустрэчы рэжысёр адказаў на пытанні з залы.
Чытайце нас у мэсэнджэрах Telegram і Viber,