Інстытут тэалогіі запрашае старшакласнікаў прыняць удзел у восеньскім сезоне праекта «Студэнт БДУ на тыдзень»

06 кастрычніка 2021

top.jpg

1 лістапада 2021 года ў Інстытуце тэалогіі БДУ стартуе праект «Студэнт БДУ на тыдзень».

Прыняць удзел у праекце змогуць усе жадаючыя з 10-х і 11-х класаў школ, гімназій, ліцэяў, а таксама ўстаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі, якія пастаянна пражываюць у Мінску або маюць магчымасць на час праекта прыязджаць на вучобу ў БДУ. Для гэтага трэба напісаць матывацыйны ліст «Чаму я хачу стаць студэнтам БДУ на тыдзень».

Форма для рэгістрацыі: https://forms.gle/RHz3n1YqNmK7CY9w5

Тэлефон для даведак: 8017-379-63-67

Church.by