Інструкцыя настаяцелям прыходаў і падвор'яў, ігуменам і ігуменням манастыроў Рускай Праваслаўнай Царквы ў сувязі з пагрозай распаўсюджвання каронавіруснай інфекцыі
17 сакавіка 2020Дакумент зацверджаны рашэннем Свяшчэннага Сінода ад 17 сакавіка 2020 года (журнал № 30)..
Дзеля пастырскага клопату аб людзях, а таксама ў адказ на запыт санітарных уладаў, пры захаванні цвёрдай веры ў дзеянне добрага промыслу Божага і ў Боскую ўсемагутнасць прымаюцца пералічаныя ніжэй правілы, складзеныя з улікам кананічнай і богаслужэбнай Традыцыі Рускай Праваслаўнай Царквы.
Да змены эпідэміялагічнай сітуацыі ў лепшы бок і атрымання адпаведных указанняў ад епархіяльнага ўпраўлення аб поўным або частковым спыненні дзеяння дадзенай інструкцыі на прыходах, Патрыяршых, архіерэйскіх і манастырскіх падвор'ях, а таксама ў стаўрапігіяльных і епархіяльных манастырах Рускай Праваслаўнай Царквы неабходна выконваць наступнае.
Адносна Прычашчэння Святых Хрыстовых Тайн
1. Маючы на ўвазе, што прынясенне бяскроўнай ахвяры ні ў якім разе не можа быць адменена, бо там, дзе няма Еўхарыстыі, няма царкоўнага жыцця, а таксама што Святыя Цела і Кроў Хрыстовы даюцца ў здароўе як душы, так і цела (гл., напрыклад, малітвы свяціцеля Іаана Залатавуста, 7-ую і 9-ую з паследавання да Святога Прычашчэння), з улікам, пры гэтым, гістарычнай практыкі Праваслаўнай Царквы ва ўмовах эпідэмій [1], — даваць Святыя Хрыстовыя Тайны з абціраннем пасля кожнага прычасніка лжыцы прамочанай спіртам хустай (з рэгулярным абнаўленнем прамочвання) і акунанне затым яе ў ваду з наступнай утылізацыяй вады згодна практыцы, прадугледжанай пры мыцці хуст.
2. Падаваць «запіўку» толькі індывідуальна — паасобку кожнаму прычасніку — у аднаразовым посудзе.
3. Для раздачы антыдора выкарыстоўваць аднаразовыя гігіенічныя пальчаткі.
4. Хусты пры прычашчэнні міран выкарыстоўваць толькі для зберажэння Святых Тайн ад магчымага падзення на падлогу і для абціранні лжыцы, а для абцірання вуснаў паасобку для кожнага прычасніка выкарыстоўваць папяровыя сурвэткі з наступным спаленнем. Платы кіпяціць і праць з належнай глыбокай павагай пасля кожнага богаслужэбнага выкарыстання.
5. Прычаснікам устрымлівацца ад цалавання Чашы.
Адносна здзяйснення таінсвтаў Хрышчэння і Мірапамазання
6. Строга прытрымлівацца практыкі змены і асвячэння вады для кожнага асобнага выпадку. У сувязі з гэтым таінства Хрышчэння здзяйсняць толькі індывідуальна з прамежкавай дэзінфекцыяй (праціраннем) купелі (баптыстэрыя) дэзінфікцыйнай вадкасцю (спіс рэкамендаваных вадкасцяў дадаецца).
7. Для мірапамазання і памазання алеем выкарыстоўваць ватовую палачку (замест стручыцы) і папяровую сурвэтку (замест губкі) з наступным спаленнем.
Адносна здзяйснення таінства Алееасвячэння
8. Пры здзяйсненні «агульных сабораванняў», гэта значыць Алееасвячэння, у храмах выкарыстоўваць для кожнага верніка паасобку аднаразовую стручыцу (да прыкладу, ватовыя палачкі) з наступным спаленнем.
Іншыя ўказанні адносна здзяйснення набажэнстваў, пастырскай практыкі і парафіяльнага жыцця
9. Замест падавання крыжа для цалавання пасля заканчэння Бажэственнай літургіі і іншых служб рэкамендуецца ўскладаць крыж на галовы вернікаў.
10. Вяртаючыся да ўстаўной практыцы, якая падверглася змене ў апошнія гады, памазанне на усяночным трыванні здзяйсняць толькі ў тых выпадках, калі здзяйсняецца ліція і асвячэнне алею. У тых жа выпадках, калі памазанне здзяйсняецца, выкарыстоўваць для кожнага прыхаджаніна паасобку аднаразовую стручыцу (да прыкладу, ватовую палачку) з наступнай утылізацыяй. У іншых выпадках здзяйсняць цалаванне Евангелля або святочнай іконы (Крыжа) пасля поліелея з падаваннем благаславення святаром і праціркай Евангелля і іконы (Крыжа) пасля кожнага цалавання з выкарыстаннем дэзінфікцыйнага раствору.
11. Святарам рэкамендуецца ўстрымлівацца ад падавання рукі для цалавання.
12. Для раздачы прасфор, а таксама асвячоных хлябоў на ўсяночным трыванні выкарыстоўваць аднаразовыя гігіенічныя пальчаткі.
13. Надаваць ўзмоцненую ўвагу чысціні начыння і богаслужэбных сасудаў, праціраючы іх пасля кожнага богаслужэбнага выкарыстання і старанна абмываючы кіпенем.
14. Прыпыніць да асобага распараджэння працу нядзельных школ, а таксама парафіяльных секцый і гурткоў.
15. Сацыяльным службам прыходаў, падвор'яў і манастыроў па магчымасці аказваць дапамогу пажылым парафіянам, якія знаходзяцца ў групе рызыкі, у дастаўцы на дом прадуктаў і тавараў першай неабходнасці.
Указанні агульнага характару
16. Настаяцелям, ігуменам і ігуменням прадпісаць супрацоўнікам прыходаў, падвор'яў і манастыроў няўхільна выконваць агульныя меры гігіены, у тым ліку датычныя дэзінфекцыі рук на працягу дня (не радзей 1 разу ў 2 гадзіны).
17. Забяспечыць частае праветрыванне храмаў, а таксама парафіяльных і манастырскіх памяшканняў агульнага доступу, устанавіўшы абавязковы графік праветрывання.
18. Рэгулярна апрацоўваць дэзінфікцыйнымі растворамі паверхні храмавай мэблі агульнага карыстання (у тым ліку месцы для напісання запісак, свячныя скрыні і інш.), а таксама дзвярных ручак.
19. Рэгулярна апрацоўваць дэзінфікцыйным растворамі іконы, якія знаходзяцца ў храме, да якіх прыкладваюцца прыхаджане.
20. Святарам, царкоўнаслужыцелям і супрацоўнікам прыходаў, падвор'яў і манастыроў адказна і ўважліва ставіцца да свайго самаадчування. Пры недамаганні неадкладна паведамляць аб гэтым настаяцелю (ігумену, ігуменні) і звяртацца за медыцынскай дапамогай.
21. Настаяцелям, ігуменам і ігуменням арганізаваць абавязковы замер тэмпературы перад пачаткам працоўнага дня (напрклад, пры дапамозе бескантактнага тэрмометра) у святароў, царкоўнаслужыцеляў, а таксама ў супрацоўнікаў храмаў, якія ўзаемадзейнічаюць з вялікім лікам прыхаджан.
22. Тлумачыць прыхаджанам, што выкананне ўводзеных прадпісанняў і абмежаванняў варта ўспрымаць як прытрымліванне слоў Свяшчэннага Пісання: «не спакушай Госпада Бога твайго» (Мф. 4:7). Таксама тлумачыць прыхаджанам, што ў выпадку з'яўлення сімптомаў ВРВІ ці іншых заразных хвароб ім варта дзеля любові да блізкіх і клопату пра іх устрымлівацца ад наведвання храмаў.
[1] - У прыватнасці:прычашчэнне хворых заразнымі хваробамі пасля іншых прычаснікаў (ці нават на асобна здзяйсняемым набажэнстве) з абціраннем пасля кожнага прычасніка лжыцы тканінай і наступным яе спаленнем; выкарыстанне для хворых асобнай пасудзіны і лжыцы; абмыванне такіх у воцаце з выліваннем апошняга ў сухі калодзеж (гл. С. У. Булгакаў. Настольная кніга для свяшчэнна-царкоўна-служыцеляў; Підаліён з тлумачэннямі прападобнага Нікадзіма Святагорца — на правіла VI.28).
Дадатак
Для санітарнай апрацоўкі рэкамендуюцца наступныя прэпараты:
- прэпараты на аснове трацічных амідаў (напрыклад "Эволайн-4Д");
- 3% перакіс вадароду;
- 70% ізапрапілавы спірт (напрыклад Сэпталіт антысептык);
- 75% этылавы спірт;
- хлорутрымліваючыя прэпараты (для ўборкі памяшканняў).