Прадстаўнікі Беларускага Экзархату прынялі ўдзел у арганізаванай Сінадальным аддзелам па справах моладзі РПЦ канферэнцыі «Глабальныя выклікі сучаснасці і духоўны выбар маладога чалавека»
26 студзеня 202325 студзеня 2023 года ў рамках ХХХІ Міжнародных Калядных адукацыйных чытанняў у актавай зале Сінадальнага аддзела па справах моладзі на Круціцкім Патрыяршым падвор'і ў Маскве прайшла канферэнцыя «Глабальныя выклікі сучаснасці і духоўны выбар маладога чалавека».
З прывітальным словам да шматлікіх ўдзельнікаў звярнуўся старшыня Сінадальнага аддзела епіскап Істрынскі Серафім. Уладыка цёпла павітаў прысутных і адзначыў важнасць правядзення сустрэч у рамках Калядных чытанняў, якія дапамагаюць удзельнікам у пошуку адказаў на выклікі сучаснасці, а таксама дазваляюць прадставіць вопыт епархій, якія з асаблівай стараннасцю падыходзяць да справы пропаведзі Евангелля сярод моладзі.
Вопытам рэалізацыі праектнай дзейнасці ў сферы маладзёжнага служэння з удзельнікамі канферэнцыі падзялілася старшыня Брацтва ў гонар святога апостала Іаана Багаслова Мінскай епархіі Марыя Шаплыка. Адной з найбольш маштабных і значных ініцыятыў, прадстаўленых у прэзентацыі, стаў відэапраект з перакладам праваслаўных песнапенняў на жэставую мову ў выкананні валанцёраў Брацтва ў гонар апостала Іаана Багаслова пры Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.
На канферэнцыі быў прадстаўлены новы праект Сінадальнага аддзела па справах моладзі «Мастацтвазнаўчы дэтэктыў або духоўны пошук?». Пра яго ўдзельнікам распавёў кандыдат багаслоўя, кандыдат культуралогіі член Саюза пісьменнікаў горада Масквы дыякан Ілья Кокін.
Выкладчык аддзялення ДПА факультэта псіхалогіі Расійскага праваслаўнага ўніверсітэта св. Іаана Багаслова, выкладчык Інстытута эканамічных стратэгій аддзялення грамадскіх навук РАН, член Расійскай асацыяцыі цэнтраў вывучэння рэлігій і сект Ігар Іванішка выступіў з дакладам на тэму «Неаязычніцкія квазікультурныя каштоўнасці і ідэалогія як актуальная пагроза духоўна-маральнаму развіццю моладзі».
Затым адбылося падпісанне пагадненняў паміж Сінадальным аддзелам па справах моладзі, АНА «Усецаркоўны праваслаўны моладзевы рух» і АНА «Праваслаўны моладзевы міжнародны фестываль "Браты"». Канферэнцыя завяршылася ўзнагароджаннем каманд-пераможцаў брэйн-рынгаў, арганізаваных у анлайн-фармаце Сінадальным аддзелам па справах моладзі сумесна з Выдавецкай радай Рускай Праваслаўнай Царквы.
Прызы за ўдзел у брэйн-рынгу з нагоды дня памяці свяціцеля Інакенція, мітрапаліта Маскоўскага і Каломенскага, дасталіся камандам: «Праабражэнне» (Уладзікаўказская епархія) і «Брацтва прп. Варлаама Чыкойскага» (Чыцінская епархія), якія падзялілі I месца; «Мая радасць» (Варонежская епархія) і «Эўрыка» (Маскоўская мітраполія) за II месца; «Магадан» (Магаданская епархія), «Agios» (Мінская епархія), «Прымор'е — Находка» (Находкінская епархія), якія занялі III месца.
Спецыяльным прызам журы за актыўны ўдзел і волю да перамогі былі ўзнагароджаны каманды «Фавор» (Клінцоўская епархія) і «Фенікс» (Альмецьеўская епархія).
У брэйн-рынгу на тэму «Смутны час» пераможцамі сталі каманды: «Дружына» (Маскоўская епархія) — i месца, «Брацтва ў гонар свц. Мікалая Цудатворца» (Брэсцкая епархія) - II месца, «Мая радасць» (Варонежская епархія) і «Брацтва ў гонар святога апостала Іаана Багаслова» (Мінская епархія), якія падзялілі III месца. Прызы за актыўны ўдзел і волю да перамогі дасталіся камандам «Фотас» (Какшэтауская епархія) і «Уладзіміраўцы» (Сочынская епархія).
Насычаная праграма мерапрыемстваў накірунку «Царква і моладзь» у рамках XXXI Міжнародных Калядных чытанняў працягнецца да 27 студзеня. З актуальнай праграмай можна азнаёміцца на афіцыйным сайце па спасылцы, а таксама ў мабільным дадатку «ПравОбраз».
Чытайце нас у мэсэнджэрах Telegram і Viber,
сацсетках Instagram, ВКонтакте, Facebook і Одноклассники