Інтэрнэт-праект Orthphoto.net праводзіць Міжнародны конкурс праваслаўнай фатаграфіі OrthPhoto Awards
07 чэрвеня 2021Інтэрнэт-праект Orthphoto.net, які з дапамогай фатаграфіі распавядае аб праваслаўнай веры, Праваслаўнай Царкве і праваслаўнай культуры, праводзіць Міжнародны конкурс OrthPhoto Awards.
Фотаздымкі на конкурс прымаюцца да 2 ліпеня 2021 года па наступных катэгорыях: месцы, рэпартаж, людзі, дэталі. Таксама ёсць тры асаблівыя катэгорыі: архіўнае, гісторыі, COVID-19. Удзельнікі могуць загрузіць не больш за тры фатаграфіі ў кожнай катэгорыі, а ў катэгорыі «Гісторыі» — ад пяці да дзесяці фатаграфій. Асобна будзе праведзены конкурс фотаработ юных фатографаў.
«OrthPhoto Awards — гэта не толькі фотаконкурс, які прадстаўляе працы як прафесіяналаў, так і аматараў, гэта таксама мерапрыемства, на якім, як мы спадзяемся, праваслаўныя вернікі з усіх куткоў планеты змогуць расказаць пра свае культурныя традыцыі і, вядома ж, пра веру ў Госпада нашага Іісуса Хрыста», — адзначае Аляксандр Васілюк, кіраўнік праекта Orthphoto.net.
«На працягу мінулага года нам давялося перажыць ізаляцыю, што мы лічылі немагчымым у нашым свеце, у якім усё так ўзаемазвязана. Мы спадзяемся, што OrthPhoto Awards паслужыць нейкім лекам ад перажытага», — дадаў А. Васілюк
Ацэньваць фатаграфіі будзе міжнароднае журы. У яго склад уваходзіць кіраўнік фотаслужбы Прэс-службы Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі іерэй Ігар Палкін. Пераможцы ў кожнай катэгорыі атрымаюць прызы. Лепшыя фатаграфіі будуць прадстаўлены на выставе і ўвойдуць фотаальбом «Фарбы Праваслаўя», які выпусціць выдавецкі аддзел Польскай Праваслаўнай Царквы. Цырымонія ўзнагароджання, а таксама майстар-клас па фатаграфіі плануецца правесці ў жніўні ў Польшчы.
На сайце конкурсу прадстаўлена больш дэталёвая інфармацыя. Дадатковую інфармацыю можна таксама атрымаць, напісаўшы на адрас электроннай пошты info@orthphoto.net.