Выдадзены папулярны жыццяпіс мітрапаліта Іосіфа (Сямашкі)

12 сакавіка 2019

top.jpg

У рамках рэалізацыі праграмы Гістарычнай камісіі Выдавецкага савета Беларускай Праваслаўнай Царквы па выданню корпуса кніг, прысвечаных праблемам уніі і тэме ўз'яднання ўніятаў з Праваслаўнай Царквой, у пачатку 2019 года выдавецтвам «Медиал» выпушчаны папулярны жыццяпіс мітрапаліта Іосіфа (Сямашкі).

Выданне заклікана пазнаёміць чытача з асноўнымі вехамі жыцця і служэння мітрапаліта Іосіфа. Яно апавядае пра вялікага падзвіжніка праваслаўнай веры і раўніцеля духоўнага адзінства трох славянскіх народаў, які здзейсніў свяціцельскі подзвіг уз'яднання ўніятаў з Праваслаўнай Царквой.

Падрыхтаваны жыццяпіс протаіерэем Аляксандрам Раманчуком, аўтарам некалькіх манаграфій і цэлага шэрагу артыкулаў, прысвечаных тэме уніі і асобе мітрапаліта Іосіфа (Сямашкі).

Не толькі кароткі, папулярны выклад жыцця і дзейнасці архіерэя-ўз'яднацеля робіць выданне даступным шырокай чытацкай аўдыторыі, але і яго тыраж, які складае 10000 асобнікаў.

У брашуры змешчаныя партрэты мітрапаліта Іосіфа розных перыядаў яго жыцця, а таксама партрэты яго паплечнікаў і каляровыя фатаграфіі, звязаныя з гісторыяй жыцця і служэння Літоўскага мітрапаліта.

Кнігу можна набыць у Выдавецкім Савеце БПЦ, тэл. для кантактаў: + 375-44-798-57-58 (Velcom), + 375-29-778-57-58 (МТС).

Выдавецкі савет БПЦ / Church.by