Клірыкі прыхода храма ў гонар Святой Жыццепачатнай Тройцы вёскі Бараўляны асвяцілі аддзяленне функцыянальнай дыягностыкі РНПЦ анкалогіі і медыцынскай радыялогіі
27 студзеня 202126 студзеня 2021 года клірыкі прыхода храма ў гонар Святой Жыццепачатнай Троіцы вёскі Бараўляны асвяцілі аддзяленне функцыянальнай дыягностыкі Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя М.М. Аляксандрава. Аддзяленне адкрылася пасля рамонтных работ.
Пасля заканчэння асвячэння настаяцель прыхода протаіерэй Андрэй Круцялёў пажадаў медыцынскім работнікам Божай дапамогі ў іх высакароднай працы, моцнага здароўя, душэўных і цялесных сіл.
Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя М.М. Аляксандрава з'яўляецца вядучай анкалагічнай установай Рэспублікі Беларусь. У 2020 годзе на базе РНПЦ атрымалі дапамогу больш за 245 тысяч пацыентаў.