Клірыкі Свята-Троіцкага храма ў Бараўлянах уручылі падарункі дзецям з абмежаванымі магчымасцямі
01 чэрвеня 2017Чарговую дабрачынную акцыю правёў прыход храма Святой Жыццепачатнай Тройцы ў вёсцы Бараўляны Мінскага раёна.
Акцыя была прымеркавана да Міжнароднага дня абароны дзяцей, а таксама да Дня бацькоў, які адзначаецца ў Беларусі з 2013 года.
Клірыкі прыхода на чале з настаяцелем протаіерэем Андрэем Круцялёвым наведалі сем'і, дзе выхоўваюцца дзеці з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця. Дзецям былі ўручаны падарункі. У адрас дзяцей і бацькоў прагучалі цёплыя словы віншаванняў і духоўнай падтрымкі.