Каманда «NIKA» моладзевага брацтва ў гонар Ціхвінскай іконы Божай Маці горада Брэста заняла I месца ў міжнароднай інтэлектуальнай інтэрнэт-гульні
16 лістапада 202114 лістапада 2021 года каманда «NIKA» моладзевага брацтва ў гонар Ціхвінскай іконы Божай Маці горада Брэста прыняла ўдзел у міжнароднай інтэлектуальнай інтэрнэт-гульні «У нетрах Усходняй Азіі».
У мерапрыемстве, арганізаваным асветніцкім аддзелам Астанайскай епархіі Казахстанскай мітраполіі, прынялі ўдзел 24 каманды нядзельных школ, праваслаўных моладзевых рухаў і клубаў, а таксама свецкіх устаноў адукацыі і культуры з 5 краін: Расіі, Беларусі, Узбекістана, Казахстана і Літвы.
Цяперашняя гульня была прысвечана гісторыі і сучаснасці хрысціянства ў Кітаі, Японіі і краінах Карэйскага паўвострава – Рэспубліцы Карэя і Карэйскай Народнай Дэмакратычнай Рэспубліцы. Пры дапамозе Інтэрнэту удзельнікам прапаноўваліся пэўныя заданні, на якія неабходна было даць верны адказ, захоўваючы строгую паслядоўнасць дзеянняў.
У выніку, каманда «NIKA», набраўшы 429 бал, заняла I месца ў падгрупе моладзевых клубаў. Цяперашняя перамога каманды «NIKA» ў моладзевых інтэлектуальных спаборніцтвах з'яўляецца ўжо пятнаццатай на яе рахунку.