Канцэрт да 85-годдзя мітрапаліта Філарэта адменены

12 мая 2020

top.jpg

Дарагія браты і сёстры!

Арганізацыйны камітэт урачыстасцяў з нагоды 85-годдзя з дня нараджэння мітрапаліта Філарэта, Ганаровага Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, паведамляе, што ў сувязі са складаным эпідэміялагічным становішчам юбілейны канцэрт, правядзенне якога планавалася на 29 мая ў Белдзяржфілармоніі, адменены.

Мітрапаліт Філарэт сардэчна дзякуе ўсім неабыякавым людзям за памяць і віншаванні са знамянальнай датай, малітоўна жадае беларускай зямлі хутчэйшага збаўлення ад небяспечнай пошасці і заклікае благаславенне Хрыстова на богалюбівы беларускі народ.

Church.by