Хрэсны ход у гонар іконы Божай Маці Баркалабаўскай праходзіць 23-24 ліпеня 2017 года
23 ліпеня 2017Па благаславенню Праасвяшчэннага епіскапа Магілёўскага і Мсціслаўскага Сафронія 23 ліпеня 2017 года адбудзецца традыцыйны хрэсны ход у гонар Баркалабаўскага абраза Божай Маці, свята якой адзначаецца 24 ліпеня. 40 - кіламетровы шлях багамольцаў пралягаў ад храма Царскіх пакутнікаў у Магілёве да Спаса-Узнясенскага манастыра ў пасёлку Баркалабава Быхаўскага раёна, дзе знаходзіцца цудатворны абраз (праз населеныя пункты: Буйнічы, Сялец, Салтанаўка, Навасёлкі, Дашкоўка, Стайкі, Бароўка, Ляды).
План правядзення хрэснага хода:
23 ліпеня (першы дзень)
6:00 — 6:30 — Малебен (храм Царскіх пакутнікаў і ўсіх навамучанікаў Царквы Рускай у Магілёве).
6:30 — выхад з храма Царскіх пакутнікаў.
9:00 — 9:30 — Прывал (в. Буйнічы).
11:30 — 12:30 — Прывал (в. Салтанаўка).
14:00 — 16:00 — Абед (в. Дашкоўка).
19:00 — 20:00 — Прыбыццё (в. Баркалабава). Удзел паломнікаў у вячэрняй службе.
Начлег у в. Баркалабава.
24 ліпеня (другі дзень)
9:00 — Святочная літургія. Братэрская трапеза.
Кантакты арганізатараў:
Павел Дзімітрыадзі +375299224791,
Аляксандр Белахвостаў +375296297974,
Сідаровіч Ілья +375447012077.
Даведка: Баркалабаўская ікона Божай Маці — адна з самых шанаваных сьвятынь у Беларусі. У многіх храмах знаходзяцца яе спісы. Паводле падання, абраз у Баркалабаўскім манастыры пакінуў, вяртаючыся з паходу, рускі князь Сямён Пажарскі. Коні князя спыніліся каля манастыра і не рухаліся з месца, паказаўшы гэтым месца далейшага знаходжання святыні.
Знакамітая ікона асабліва праславілася цудамі падчас Паўночнай вайны і вайны 1812 года. Пасля 1920 года, калі манастыр быў зачынены, абраз захоўвалі вернікі. А напярэдадні Вялікадня 1953 года цудатворны абраз прынеслі ў Свята-Троіцкі храм Быхава. Там цудатворны абраз захоўваўся да ліпеня 2010 года, нязменна збіраючы вялікую колькасць вернікаў. 25 ліпеня 2010 г. старажытная ікона была ўрачыста перанесена ў Баркалабаўскую абіцель, якая ўзнаўляецца. Цяпер тут адзначаюць двайное свята цудатворнага абраза: 24 ліпеня — дзень аднойдзення і 25 ліпеня — дзень перанясення абраза з горада Быхава ў Баркалабаўскі манастыр.