Лекцыя для работнікаў свячной скрыні прайшла ў Лідзе

05 чэрвеня 2017

top.jpg

1 чэрвеня па благаславенню епіскапа Лідскага і Смаргонскага Парфірыя ў памяшканні нядзельнай школы Міхайлаўскага кафедральнага сабора горада Ліды адбылася лекцыя святароў для царкоўных работнікаў храмаў Лідскага благачыння.

У лекцыі прынялі ўдзел протаіерэй Дзімітрый Тарарака, протаіерэй Аляксій Глінскі, іерэй Арцемій Папко і іерэй Алег Рапецкі.

Мэтай сустрэчы стала павышэнне духоўна-культурнага ўзроўню царкоўных працаўнікоў.

Першы чалавек, якога мы сустракаем, пераступіўшы парог храма, — гэта свечнік, ён жа работнік свячной скрыні. Фармальна ён прадае царкоўныя тавары, прымае памінальныя запіскі і вядзе запіс на трэбы: вянчанне, адпяванне, хрышчэнне і іншыя. Але на справе гэта і псіхолаг, і экскурсавод, і катэхізатар. Менавіта з яго, а не са святара, у многіх людзей пачынаецца знаёмства з царкоўным жыццём. Гэты чалавек з упэўненасцю адкажа на большасць пытанняў, якія тычацца веры, храма або службы. Асноўная мэта работніка свячной скрыні — дапамагчы чалавеку, які прыйшоў у храм. Вельмі часта бывае, што для нецаркоўных людзей храм становіцца апошнім месцам, куды ідуць у складаных жыццёвых сітуацыях. Бывае, што жывы ўдзел супрацоўніка храма можа ўтрымаць чалавека ад страшэннага ўчынку. Свячная скрыня ў кожным храме становіцца свайго роду фарпостам царкоўнага жыцця — з яе пачынаюцца пытанні тых, хто ўпершыню прыйшоў у храм, тут жа сканцэнтравана асноўная інфармацыя аб усіх парафіяльных падзеях. Аб гэтым і многім іншым гаварылася на лекцыі.

Лідская епархія / Church.by