Летні злёт моладзі Слуцкай епархіі «Соль зямлі»

23 ліпеня 2017

top.jpg

З 11 па 13 жніўня 2017 г. у вёсцы Салтанаўшчына Нясвіжскага раёна Мінскай вобласці па благаславенню Праасвяшчэннага Антонія, епіскапа Слуцкага і Салігорскага пройдзе летні злёт моладзі Слуцкай епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы!

Злёт – гэта магчымасць для зносін паміж прадстаўнікамі моладзі благачынняў, магчымасць пагутарыць і завесці новыя знаёмствы, атрымаць новы духоўны вопыт і карысна правесці час. Самай важнай часткай злёту традыцыйна стане сумесны ўдзел у моладзевай Бажэственнай літургіі!

Мэты мерапрыемства:

1. Знаёмства і згуртаванне праваслаўнай моладзі Слуцкай епархіі.

2. Прыцягненне да царкоўнага еўхарыстычнага жыцця неўцаркоўленай моладзі, якая ўдзельнічае ў сацыяльнай і моладзевай дзейнасці прыходаў Слуцкай епархіі.

3. Павышэнне прафесійных кампетэнцый па рабоце з моладдзю памочнікаў благачынных па справах моладзі Слуцкай епархіі.

Пачатак працы злёту – пятніца, 11 жніўня, 18:00; арыенціровачны час заканчэння – нядзеля, 13 жніўня, 17:00.

Месца правядзення: аг. Салтанаўшчына, храм Святой Жыццепачатнай Тройцы, дзіцячы епархіяльны лагер «Святая Русь». Каардынаты: 53.195592, 26.812977.

Узрост удзельнікаў ад 15 да 35 гадоў.

Папярэдняя праграма злёту 

Карта праезда па спасылцы: https://yandex.by/maps/-/CBQ9yKtvsD

Па ўсіх пытаннях звяртацца да іерэя Паўла Сяргеева:

Тэлефоны: +375 (44) 776 76 93, +375 (33) 376 76 93

Электронная пошта: pavel@dobr.by

Слуцкая епархія / Сhurch.by