Ліція па загінуўшых абаронцах Айчыны была здзейснена ў Віцебску

23 чэрвеня 2017

top.jpg

У Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны жыхары Віцебска сабраліся на мітынг на вайсковых могілках, размешчаных у Скверы герояў Айчыннай вайны 1812 года. На гэтай зямлі спачываюць салдаты і камандзіры, якія аддалі сваё жыццё ў баях за Радзіму. Тут пахаваны легендарны камандзір партызанскага руху ў гады Вялікай Айчыннай вайны Мінай Філіпавіч Шмыроў.

У мітынгу прынялі ўдзел прадстаўнікі дзяржаўнай улады, ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, прадстаўнікі грамадскасці і моладзь. Віцебскую епархію на памятным мерапрыемстве прадставілі: архіепіскап Віцебскі і Аршанскі Дзімітрый, сакратар епархіі протаіерэй Уладзімір Разановіч, першы прарэктар Віцебскай духоўнай семінарыі протаіерэй Канстанцін Ізафатаў, гарадское духавенства і студэнты духоўнай семінарыі.

Падчас мітынгу протаіерэй Уладзімір звярнуўся да прысутных з прывітальным словам. Затым адбылася ліція па загінуўшых. Памінальныя спевы выканаў хор Віцебскай духоўнай семінарыі.

Па заканчэнні ліціі прысутныя ўшанавалі памяць загінуўшых воінаў хвілінай маўчання, а таксама ўсклалі кветкі і вянкі да магіл герояў.

Віцебская епархія / Church.by