Месца спачыну блажэннай Валянціны Мінскай да дня Светлага Хрыстовага Уваскрасення паломнікі ўпрыгожылі сотнямі вясновых кветак

07 мая 2021

top.jpg

Сотні вясновых кветак ўпрыгожылі месца спачыну блажэннай Валянціны Мінскай ў вёсцы Крысава пад Дзяржынскам.

Клапатлівыя рукі паломнікаў прапрацавалі велікоднае ўбранне да драбнюткіх дэталяў. Кожны дэкаратыўны элемент зроблены з густам і фантазіяй.

Яркія кветкавыя інсталяцыі ля ўваходу на могілкі віднеюцца з трасы і прыцягваюць увагу вадзіцеляў і пасажыраў.

Святая блажэнная Валянціна Мінская была кананізавана Беларускай Праваслаўнай Царквой па благаславенню мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Філарэта, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, 6 лютага 2006 года — роўна праз сорак гадоў пасля скону.

Яшчэ пры зямным жыцці матушкі Валянціны не зарастала сцежка да маленькага доміка ў вёсцы Коскі непадалёк ад Койданава (цяпер Дзяржынска), дзе жыла святая. Шмат каму са сваіх наведвальнікаў яна казала: «Я памру, але прыходзьце да мяне, як да жывой, і я вам дапамагу». Дадзенае ёю абяцанне шчадралюбна спаўняецца па гэты дзень: блажэнная Валянціна не пакідае ў сваіх малітвах тых, хто прыходзіць да яе сціплай магілкі, якая вось ужо шмат гадоў з'яўляецца месцам паломніцтва.

Фота: Вольга Вячорка

sobor.by/Church.by

Фотарэпартаж