Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Мітрапаліт Іосіф (Сямашка; 1798-1868)»: асоба, эпоха, гістарычны шлях Праваслаўя на беларускіх землях» адбудзецца ў Мінску

24 кастрычніка 2018

top.jpg

Беларуская Праваслаўная Царква, Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Аддзяленне гуманітарных навук і мастацтваў, Інстытут філасофіі НАН Беларусі, Мінская духоўная акадэмія, Нацыянальная бібліятэка Беларусі праводзяць Міжнародную навукова-практычную канферэнцыю «Мітрапаліт Іосіф (Сямашка; 1798-1868)»: асоба, эпоха, гістарычны шлях Праваслаўя на беларускіх землях». Канферэнцыя будзе праходзіць 24-26 кастрычніка 2018 года ў Мінску.

Канферэнцыя прымеркаваная да 220-годдзя з дня нараджэння і 150-годдзю з дня блажэннага скону мітрапаліта Літоўскага і Віленскага Іосіфа (Сямашкі) (1798-1868 гг.), ініцыятара ўз'яднання беларускіх уніятаў з Праваслаўнай Царквой. Вяртанне беларусаў ва ўлонне Праваслаўнай Царквы пацягнула іх вяртанне да спрадвечных духоўных і культурных традыцый усходнеславянскай прасторы.

Мэтай канферэнцыі з'яўляецца ўсебаковае асэнсаванне значэння асобы мітрапаліта Іосіфа (Сямашкі) у кантэксце гістарычнага, рэлігійнага і культурнага развіцця Беларусі і ўсходнеславянскіх дзяржаў.

Праблемнае поле канферэнцыі:

  1. Гістарычнае значэнне асобы, царкоўна-грамадскай дзейнасці і творчасці мітрапаліта Язэпа (Сямашкі)
  2. Гісторыя Праваслаўнай Царквы ў Беларусі, Расіі і Украіне
  3. Агульнаславянскае адзінства ў рэлігійнай, грамадска-палітычнай і філасофскай думцы Беларусі, Расіі і Украіны
  4. Духоўна-культурная спадчына ўсходнеславянскага свету
  5. Праваслаўе і развіццё нацыянальнай культуры беларускага народа
  6. Дыялог дзяржавы і Царквы па праблемах духоўна-культурнага развіцця грамадства
  7. Царкоўна-грамадскія адносіны: асноўныя тэндэнцыі і шляхі развіцця
  8. Навука і рэлігія ў жыцці сучаснага беларускага грамадства
  9. Рэлігійная і свецкая адукацыя: агульныя гуманістычныя арыенціры
  10. Хрысціянскія каштоўнасці і праблемы духоўна-маральнага выхавання асобы.

Парадак правядзення канферэнцыі:

24 кастрычніка 2018 года – пленарнае пасяджэнне (г. Мінск, праспект Незалежнасці, 116. Нацыянальная бібліятэка Беларусі. Канферэнц-зала).

25 кастрычніка 2018 года – работа 1-3 секцый:

  • секцыя 1. «Мітрапаліт Іосіф (Сямашка) і яго час» (Мінская духоўная акадэмія, вул. Зыбіцкая, 27, Актавая зала)
  • секцыя 2. «Роля Праваслаўнай Царквы ў фарміраванні духоўнай і матэрыяльнай культуры на беларускіх землях» (Мінск, вул. Сурганава 1, к. 2. Інстытут філасофіі НАН Беларусі)
  • секцыя 3. «Царкоўныя уніі ў гістарычных лёсах Усходняй Еўропы» (Мінск, вул. Акадэмічная, 1. Інстытут гісторыі НАН Беларусі)

26 кастрычніка 2018 года – работа 4 секцыі:

  • секцыя 4. «Духоўнае і свецкае адукацыя: гісторыя і сучаснасць» (Мінск, зав. Бранявы, 15А. Мінскі гарадскі інстытут развіцця адукацыі).

Рэгламент выступлення:

  • на пленарным пасяджэнні – да 15 хвілін
  • на круглым стале – 10 хвілін.

Рабочыя мовы канферэнцыі: беларуская, руская, англійская.

Удзел у канферэнцыі і публікацыі

Запрашаюцца навукоўцы, выкладчыкі, работнікі органаў дзяржаўнай улады і кіравання, грамадскія дзеячы, служыцелі Царквы, аспіранты, магістранты, студэнты.

Для ўдзелу ў канферэнцыі неабходна ў тэрмін да 15 кастрычніка 2018 года даслаць заяўку і тэзісы дакладу ў форме электроннага ліста на адрас conferenceBPC@yandex.ru У тэме электроннага ліста трэба ўказаць «Канферэнцыя "Мітрапаліт Іосіф (Сямашка)"».

Заяўка падаецца ў выглядзе электроннага файла ў фармаце Microsoft Word 97-2013, які змяшчае пашпарт заяўкі і тэзісы дакладу. Пашпарт заяўкі размяшчаецца ў пачатку першай старонкі файла па наступнай форме (з прыкладам запаўнення)

:

 

Аўтар

Сааўтар (калі маецца)

Прозвішча, імя, імя па бацьку

Іванаў Пётр Пятровіч

Пятрова Ганна Іванаўнаа

Вучоная ступень

доктар філасофскіх навук

кандыдат філасофскіх навук

Вучонае званне

Прафесар

 

Пасада і месца працы

прафесар кафедры біблеістыкі Мінскай духоўнай акадэміі (г. Мінск)

старшы выкладчык кафедры біблеістыкі Мінскай духоўнай акадэміі (г. Мінск)

Дзяржава, якую прадстаўляе

Рэспубліка Беларусь

Рэспубліка Беларусь

Кантактны тэлефон (код краіны, горада, аператара ўключна)

+375 45 333-33-33

+375 17 444-44-44

Адрас электроннай пошты

piotr@ivanau.by

hanna@piatrova.by

Форма ўдзелу

Завочная

вочная

Ці патрэбна браніраванне месца ў атэлі

Не

так

Назва даклада

Эпісталярная спадчына мітрапаліта Іосіфа (Сямашкі)

Секцыя

  1. Мітрапаліт Іосіф (Сямашка) і яго час

Патрабаванні да афармлення:

Справа малымі літарамі, набранымі паўтлустым курсівам, запісваецца прозвішча і ініцыялы, у дужках горад, краіна.

Па цэнтры вялікімі літарамі, набранымі паўтлустым шрыфтам, – назва даклада. Праз прабел – тэкст з абзацным водступам і выраўноўваннем справа і злева.

Спіс крыніц прыводзіцца ў канцы тэксту пад загалоўкам «Літаратура і крыніцы» і афармляецца ў адпаведнасці з ДАСТ 7.0.5-2008 / СТБ 7.208-2008 «Бібліяграфічная спасылка. Агульныя патрабаванні і правілы складання». Спасылкі на крыніцу ўказваюцца ў тэксце ў квадратных дужках: нумар крыніцы і нумар старонкі (напрыклад, [10, с. 795]); нумарацыя ў парадку цытавання. Не дапускаецца выкарыстанне аўтаматычных (падрадковых або канцавых) зносак.

Аб'ём тэзісаў (без уліку пашпарта заяўкі) не павінен перавышаць 8 500 друкаваных знакаў, уключаючы прабелы. Выкарыстоўваецца шрыфт Times New Roman, кегль 14, міжрадковы інтэрвал адзінарны, усе палі – 20 мм.

Рэдакцыя пакідае за сабой права адхіляць матэрыялы, якія не адпавядаюць вышэйпералічаным патрабаванням, можа паводле свайго меркавання ўнесці ў тэкст рэдактарскія праўкі або скарачэнні без скажэння аўтарскай пазіцыі і логікі аргументацыі.

Аргкамітэт не прымае да разгляду заяўкі:

  • якія змяшчаюць няпоўныя звесткі пра аўтараў, а таксама без тэксту тэзісаў;
  • не маюць навуковасці, г. зн. не адпавядаюць лагічным, стылістычным, бібліяграфічным крытэрыям, што прад'яўляюцца да тэксту, публікуемага ў навуковым выданні (у тым ліку публіцыстычныя, палемічныя тэксты без навуковага апарата);
  • не адпаведныя патрабаванням ДАСТ па афармленню друкаванай працы, а таксама прыкметна перавышаюць зададзены аб'ём;
  • якія не адпавядаюць тэматыцы канферэнцыі і яе секцый;
  • абразлівыя ў дачыненні да маральных, нацыянальных, рэлігійных пачуццяў чытачоў; якія змяшчаюць неабгрунтаваныя выпады ў адрас дзяржаў, этнасаў, канфесій.
  • Удзельнікам, чые заяўкі прайшлі адбор, будзе даслана афіцыйнае запрашэнне. Аргкамітэт не аплачвае праезд і пражыванне ўдзельнікаў.

Па выніках канферэнцыі будзе апублікаваны зборнік матэрыялаў і тэзісаў.

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па электроннай пошце conferenceBPC@yandex.ru

Church.by