Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Рэлігія і гісторыя» пройдзе ў беларускай сталіцы

26 студзеня 2017

top.jpg

20-22 красавіка ў Мінску будзе праведзена V Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Рэлігія і гісторыя»

З часоў узнікнення рэлігіязнаўства — з сярэдзіны ХІХ стагоддзя — гісторыя рэлігіі была яго асноватворнай дысцыплінай. Менавіта на ёй грунтуецца параўнаўчае рэлігіязнаўства і фенаменаллогія рэлігіі — найбольш уплывовыя рэлігіязнаўчыя накірункі першай паловы ХХ стагоддзя. Пачынаючы з сярэдзіны ХХ стагоддзя ў рэлігіязнаўчай супольнасці нарастае інтарэс да вывучэння сваёй уласнай гісторыі. Можна з упэўненасцю сцвярджаць, што развіццё рэлігіязнаўства немагчымае без гэтых двух складнікаў: гіторыі рэлігіі і гісторыі рэлігіязнаўства. Канферэнцыя ставіць на парадак дня пытанні суадносін рэлігіі і гісторыі, а таксама падыходы, канцэпцыі і метады іх разгляду.

У рамках мерапрыемстваў канферэнцыі плануецца правядзенне адмысловай секцыі і круглага стала, прысвечаных 500-годдзю Рэфармацыі.

Канферэнцыя праходзіць пры падтрымцы і ўдзеле акадэмічных інстытуцый Беларусі, Расіі і Украіны і з’яўляецца ўнікальнай пляцоўкай для сустрэч калег з розных краін у асаблівым фармаце.

Тэматычныя накірункі канферэнцыі:

  1. Гісторыя рэлігіі
  2. Філасофія рэлігіі
  3. Сацыялогія рэлігіі
  4. Псіхалогія рэлігіі
  5. Антрапалогія рэлігіі
  6. Культуралогія рэлігіі
  7. Фенаменалогія рэлігіі
  8. Гісторыя рэлігіязнаўства
  9. Нетрадыцыйная рэлігійнасць у гістарынай перспектыве
  10. Рэлігія і бізнес
  11. Адмысловая секцыя да 500-годдзя Рэфармацыі: «Пратэстантызм у гісторыі еўрапейскай культуры»

Адбудуцца круглыя сталы: «Пратэстантызм у дыялогу рэлігій і культур», «Междысцыплінарны падыход да вывучэння рэлігійнасці».

Рабочыя мовы канферэнцыі: руская, нямецкая (з сінхронным перакладам), англійская (без пераклада).

Больш падрабязна аб накірунках канферэнцыі і ўмовах удзелу — на сайце Інстытута тэалогіі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта theology.bsu.by.

 Інстытут тэалогіі / Church.by