Міжнародны фестываль сацыяльнай рэкламы ў абарону жыцця і сям'і «Далонька» запрашае да ўдзелу

04 кастрычніка 2021

090.jpg

Працягваецца прыём заявак на ўдзел у VIII Міжнародным фестывалі сацыяльнай рэкламы ў абарону жыцця і сям'і «Далонька», дэвіз якога — «Так! Будзе жыццё!» (рус. «Да! Будет жизнь!»).

Конкурсныя работы (відэаролікі, фатаграфіі, малюнкі, інтэрнэт-плакаты, сцэнарыі, літаратурна-мастацкія творы, песні на жэставай мове (знятыя на відэа), ідэі (агучаныя аўтарамі і знятыя на відэа) прымаюцца да 15 лістапада 2021 года па спасылцы: http://ladoshka.by/index.php?page=Registratsiya_uchastnikov.

Фестываль сацыяльнай рэкламы ў абарону жыцця і сям'і «Далонька» з'яўляецца сацыяльна значным культурным і духоўна-маральным праектам. Мэта фестывалю — умацаванне традыцыйных сямейных каштоўнасцяў, умацаванне права дзіцяці на жыццё з моманту зачацця.

Тэматычныя напрамкі работ:

  • Любоў і вернасць;
  • Святасць мацярынства;
  • Тата — капітан сям'і;
  • Я — чалавек. Дай мне нарадзіцца, мама!
  • Шмат дзетак — добра!
  • Сямейныя традыцыі;
  • Дзякуй вам, бацькі!
  • Хто дапаможа сіраце?

Фестываль праводзіцца штогод, на працягу сямі гадоў, у бліжэйшую суботу пасля 18 лістапада (журботнай даты легалізацыі абортаў), і прымеркаваны да міжнародных Свята-Міхайлаўскіх дзён у абарону жыцця. Штогод у Мінску 18 лістапада ў рамках фестывалю праводзіцца прэс-канферэнцыя ў абарону жыцця ненароджаных дзяцей.

Фестываль унесены ў дзеючую праграму супрацоўніцтва паміж Беларускай Праваслаўнай Царквой і Міністэрствам адукацыі Беларусі да 2025 года.

Дадзены праект мае міжнародны статус, паколькі ў конкурсах фестывалю прымалі ўдзел жыхары Беларусі, Расіі, Украіны, Казахстана, Германіі, Прыбалтыкі.

Арганізатары фестывалю — цэнтр духоўнай асветы і сацыяльнага служэння Беларускага Экзархату ў гонар іконы Божай Маці «Усіх тужлівых Радасць» у горадзе Мінску, інфармацыйнае агенцтва Беларускага Экзархату, Расійскі цэнтр навукі і культуры ў Мінску.

Цырымонія ўзнагароджання пераможцаў, калі дазволіць эпідэміялагічнае становішча, адбудзецца ў Мінску 27 лістапада 2021 года. Магчыма таксама, што фестываль пройдзе ў рэжыме анлайн.

Больш падрабязна пра фэст і патрабаванні да конкурсных работ можна даведацца на сайце ladoshka.by.

oroik.by/Church.by