Мінская духоўная семінарыя запрашае на Біблейскія курсы
16 ліпеня 2021З 9 па 13 жніўня 2021 года па благаславенню мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Веніяміна, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, на базе Мінскай духоўнай семінарыі ў вочным фармаце будуць праходзіць заняткі біблейскіх курсаў.
Заняткі арыентаваны на святароў, студэнтаў, выпускнікоў і выкладчыкаў вышэйшых і сярэдніх навучальных устаноў, а таксама на ўсіх жадаючых павысіць узровень сваіх ведаў у галіне праваслаўнай біблеістыкі.
Праграма курсаў уключае ў сябе інтэнсіўны курс лекцый па цэлым шэрагу дысцыплін, якія будуць весці выкладчыкі Мінскай духоўнай семінарыі, а таксама практыкуючыя спецыялісты ў галіне багаслоўя.
Расклад Біблейскіх курсаў уключае ў сябе наступныя прадметы:
- Багаслоўе Новага Запавету
- Этапы ў вывучэнні Бібліі на прыкладзе Першага паслання да Карынфян
- Значэнне духоўнай парады ў Старазапаветных тэкстах
- Ісагогіка Свяшчэннага Пісання Старога Запавету
- Біблейская археалогія
- Свяшчэннае Пісанне ў жыцці сучасных святых на прыкладзе прападобнага Парфірыя Каўсакалівіта
- Пакуты Хрыста ў іканаграфіі паводле прароцтваў Свяшчэннага Пісання
- Уваскрасенне Хрыстова ў іканаграфіі паводле прароцтваў Свяшчэннага Пісання
(У спіс прадметаў могуць уносіцца змены і дапаўненні).
Акрамя лекцыйнай нагрузкі, праграма курсаў прадугледжвае правядзенне экскурсій, круглых сталоў і іншых мерапрыемстваў. Па завяршэнні навучання слухачам выдаецца сертыфікат, які пацвярджае іх удзел у працы Біблейскіх курсаў.
Жадаючыя прайсці навучанне на Біблейскіх курсах павінны запоўніць прашэнне і анкету, формы якіх будуць прымацаваны ніжэй, і выслаць іх не пазней за 7 жніўня 2021 года па адрасе: pospikhnazariy@mail.ru усім удзельнікам курсаў рэкамендуецца мець ПЦР-тэст, маскі і антысептык для рук.
Удзельнікі курсаў на перыяд правядзення заняткаў будуць забяспечаны пражываннем і харчаваннем на базе Мінскай духоўнай семінарыі. Прыезд слухачоў ажыццяўляецца з 8 жніўня.
Колькасць месцаў для ўдзелу на Біблейскіх курсах абмежавана. Расклад заняткаў і дадатковая інфармацыя аб навучанні будзе паведамлена ўсім удзельнікам з дапамогай электроннай пошты ці праз Telegram.
Па пытаннях, звязаных з рэгістрацыяй, варта звяртацца па нумары тэлефона:
+375 33 392 76 43 (Telegram) – Назарый Андрэевіч Поспіх.