Мінскую духоўную семінарыю наведалі маладыя людзі з абмежаванымі магчымасцямі з Пінска
20 чэрвеня 201716 ліпеня 2017 года Мінскую духоўную семінарыю наведалі дзеці і маладыя людзі з абмежаванымі магчымасцямі з Пінскай першаснай арганізацыі ГА «Беларуская асацыяцыя дапамогі дзецям-інвалідам і маладым інвалідам».
У дзень прыезду госці прыступілі да Таінства Споведзі і прычасціліся Святых Хрыстовых Тайн на Бажэственнай літургіі ў семінарскім Трохсвяціцельскім храме, якую здзейсніў студэнт V курса семінарыі іерэй Антоній Валчэцкі. Дыяканскі чын узначаліў студэнт I курса семінарыі дыякан Георгій Скорб. Богаслужэбныя спевы выканаў мужчынскі хор з ліку братчыкаў МінДС пад кіраваннем студэнта II курса Уладзіміра Бурмістрава.
Па заканчэнні богаслужэння госці наведалі з экскурсіяй Успенскі Жыровіцкі манастыр, пасля чаго адбылася дружалюбная гутарка на духоўна-маральныя тэмы.