Мітрапаліт Філарэт павіншаваў мітрапаліта Веніяміна з пачаткам служэння на Мінскай кафедры
08 верасня 20208 верасня 2020 года Ганаровы Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі мітрапаліт Філарэт павіншаваў мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Веніяміна з пачаткам служэння на Мінскай кафедры, на пасадзе Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі.
Сустрэча архіпастыраў адбылася ў Мінскім епархіяльным упраўленні.
Пажадаўшы ўладыку Веніяміну стойкасці, моцы сіл і поспеху ў Экзаршай працы, мітрапаліт Філарэт уручыў яму белы клабук з мініяцюрнай копіяй Крыжа прападобнай Еўфрасінні Полацкай — духоўнага сімвала Беларусі.
Цёпла падзякаваўшы Ганароваму Патрыяршаму Экзарху, мітрапаліт Веніямін папрасіў святых малітваў і паднёс уладыку Філарэту букет кветак у знак падзякі за шматгадовую працу пад яго духоўным кіраўніцтвам.