Мітрапаліт Філарэт (Вахрамееў) пахаваны ў Жыровіцкім манастыры
15 студзеня 202115 студзеня 2021 года, у прадсвята Богаяўлення і ў дзень памяці прп. Серафіма, Сароўскага цудатворца, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі здзейсніў Бажэственную літургію ў Успенскім саборы Жыровіцкага манастыра.
Патрыяршаму Экзарху саслужылі: мітрапаліт Смаленскі і Дарагабужскі Ісідар, намеснік Жыровіцкага манастыра архіепіскап Навагрудскі і Слонімскі Гурый, архіепіскап Віцебскі і Аршанскі Дзімітрый, архіепіскап Пінскі і Лунінецкі Сцяфан, архіепіскап Магілёўскі і Мсціслаўскі Сафроній, архіепіскап Брэсцкі і Кобрынскі Іаан, архіепіскап Гомельскі і Жлобінскі Сцяфан, епіскап Бабруйскі і Быхаўскі Серафім, епіскап Тураўскі і Мазырскі Леанід, епіскап Слуцкі і Салігорскі Антоній, епіскап Лідскі і Смаргонскі Парфірый, епіскап Полацкі і Глыбоцкі Ігнацій, епіскап Светлагорскі Амвросій, вікарый Гомельскай епархіі.
Архіерэям саслужылі: благачынны 3-й Мінскай гарадской акругі, настаяцель Аляксандра-Неўскага храма протаіерэй Мікалай Коржыч (з 2002 года па 2016 год – сакратар Мінскай епархіі), а таксама духавенства Беларускага Экзархату.
На богаслужэнні прысутнічалі намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Андрэй Кунцэвіч, старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Каранік, памочнік прэзідэнта па Гродзенскай вобласці Юрый Караеў, Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Рэспублікі Беларусь Аляксандр Румак, а таксама іншыя афіцыйныя асобы.
Ушанаваць памяць архіпастыра прыбыў Надзвычайны і Паўнамоцны пасол Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь Дзмітрый Мезенцаў.
Дыяканскі чын узначаліў протадыякан Уладзімір Назараў.
Богаслужэбныя спевы выканалі хор Мінскай духоўнай семінарыі пад кіраўніцтвам протадыякана Андрэя Скробата і хор Усіхсвяцкага храма-помніка горада Мінска пад кіраўніцтвам Дзмітрыя Такмакова.
Пропаведзь пасля запрычаснага сціха прамовіў прарэктар па выхаваўчай рабоце Мінскай духоўнай акадэміі, старшыня Сінадальнага інфармацыйнага аддзела БПЦ іераманах Афанасій (Сакалоў).
Пасля адпуста Літургіі была здзейснена паніхіда над труной спачылага архіпастыра.
Намеснік Жыровіцкага манастыра архіепіскап Навагрудскі і Слонімскі Гурый агучыў Надмагільнае слова Сінода і ўсіх верных дзяцей Беларускай Праваслаўнай Царквы з нагоды скону Ганаровага Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі мітрапаліта Філарэта (Вахрамеева).
З Успенскага сабора труну з целам мітрапаліта Філарэта вынеслі пад спевы і звон званоў. Ля сцен Яўленскага храма быў зроблены прыпынак і здзейснены ліція па новаспачыламу. Далей шэсце пайшло на малыя брацкія могілкі за алтаром Крыжаўздзвіжанскага храма. Тут мітрапаліт Веніямін здзейсніў апошнюю ліцію над целам нябожчыка і аддаў яго зямлі побач з магіламі старца схіархімандрыта Мітрафана (Ільіна) і іераманаха Іераніма (Коваля).
Вечная памяць Спадару і Айцу нашаму Высокапраасвяшчэннейшаму мітрапаліту Філарэту!