Мітрапаліт Павел наведаў прыём у гонар удзельнікаў II Бакінскага саміту рэлігійных лідараў свету
15 лістапада 201914 лістапада 2019 года ў культурным цэнтры імя Гейдара Аліева адбыўся прыём ад імя Прэзідэнта Азербайджана Ільхама Аліева ў гонар кіраўнікоў дэлегацый, якія прыбылі ў Баку для ўдзелу ва II Бакінскім саміце рэлігійных лідараў свету. Ва ўрачыстым мерапрыемстве прынялі ўдзел лідары рэлігійных абшчын з розных краін, высокія прадстаўнікі ўлады Азербайджана, дыпламаты.
На прыёме прысутнічаў Свяцейшы Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл, а таксама дэлегацыя Рускай Праваслаўнай Царквы, якая суправаджае Яго Свяцейшасць, у тым ліку мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі.
Пасля заканчэння мерапрыемства Свяцейшы Патрыярх Кірыл у інтэрв'ю азербайджанскаму тэлеканалу AzTV адзначыў высокі ўзровень прадстаўніцтва на II Бакінскім саміце рэлігійных лідараў свету. Дыскусія ў рамках адкрытага ў той дзень форуму, на думкі Яго Свяцейшасці, «паказала, што людзі рэлігійныя, якія належаць да розных рэлігій, і да розных нацыянальнасцяў, умеюць знаходзіць агульную мову». «А ў аснове гэтай агульнай мовы — агульныя маральныя каштоўнасці, якія падзяляюць традыцыйныя рэлігіі. Таму падобнага роду сустрэчы, вядома, садзейнічаюць паляпшэнню адносін паміж народамі, умацаванню міру і развіццю міжрэлігійных сувязяў" — рэзюмаваў Прадстаяцель Рускай Праваслаўнай Царквы.