Мітрапаліт Павел наведаў прыём у пасольстве Расіі з нагоды Дня абаронцы Айчыны

20 лютага 2019

top.jpg

19 лютага 2019 года ў Пасольстве Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь адбыўся ўрачысты прыём з нагоды Дня абаронцы Айчыны, які адзначаецца 23 лютага.

Па запрашэнню Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь Міхаіла Віктаравіча Бабіча ў мерапрыемстве прыняў удзел мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі.

Гасцямі ўрачыстасці таксама сталі кіраўнікі і супрацоўнікі акрэдытаваных у Беларусі дыпламатычных місій, прадстаўнікі дзяржаўных структур, культурныя і грамадскія дзеячы.

Church.by