Мітрапаліт Павел уручыў царкоўныя ўзнагароды свяшчэннаслужыцелям і миранам, якія працавалі пры падрыхтоўцы і падчас візіту Свяцейшага Патрыярха Кірыла ў Беларусь

22 лістапада 2018

top.jpg22 лістапада 2018 года мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, уручыў граматы і падзякі Патрыяршага Экзарха святарам і міранам, якія папрацавалі пры падрыхтоўцы і падчас Першасвяціцельскага візіта Свяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла ў Рэспубліку Беларусь, што адбываўся з 13 па 15 кастрычніка гэтага года.

Узнагароджанне адбылося ў прыёмнай зале Мінскага епархіяльнага ўпраўлення. У ліку ўзнагароджаных прысутнічалі: шэраг клірыкаў Мінскай епархіі, прадстаўнікі духоўных школ, кіраўнікі і супрацоўнікі сінадальных аддзелаў Беларускай Праваслаўнай Царквы і аддзелаў Мінскай епархіі.

У прывітальным слове мітрапаліт Павел адзначыў, што Прадстаяцель Рускай царквы даў высокую ацэнку арганізацыі яго візіту ў Беларусь. Уладыка Экзарх пажадаў прысутным благадатнай дапамогі Божай у далейшай працы ў славу Святой Царквы і на карысць Айчыны. Свяцейшаму Патрыярху Кірылу, Высокапраасвяшчэнаму мітрапаліту Паўлу і ўсім прысутным было абвешчана мнагалецце.

Church.by

Фотарэпартаж