Адбыўся пяты Першасвяціцельскі візіт Свяцейшага Патрыярха Кірыла ў Беларусь
16 кастрычніка 201813-15 кастрычніка 2018 года Свяцейшы Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл здзейсніў пяты Першасвяціцельскі візіт у межы Беларускай Праваслаўнай Царквы. Сустрэча Свяцейшага ўладыкі з беларускай паствай была прымеркавана да 1030-годдзя Хрышчэння Русі і свята Пакрова Прасвятой Багародзіцы.
У паездцы Свяцейшага Патрыярха суправаджалі: кіраўнік спраў Маскоўскай Патрыярхіі мітрапаліт Санкт-Пецярбургскі і Ладажскі Варсанофій; старшыня Аддзела знешніх царкоўных сувязяў мітрапаліт Валакаламскі Іларыён; кіраўнік адміністрацыйнага сакратарыята Маскоўскай Патрыярхіі архіепіскап Сонечнагорскі Сергій; в.а. кіраўніка Службы Патрыяршага пратакола протаіерэй Андрэй Бандарэнка; кіраўнік прэс-службы Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі свяшчэннік Аляксандр Волкаў.
13 кастрычніка Прадстаяцель Рускай Праваслаўнай Царквы прыбыў у Мінск.
У той жа дзень, напярэдадні свята Пакрова Прасвятой Уладычыцы нашай Багародзіцы і Вечнадзевы Марыі, Свяцейшы Патрыярх Кірыл здзейсніў утраню усяночнага трывання ў Свята-Духавым кафедральным саборы Мінска.
14 кастрычніка, у свята Пакрова Прасвятой Багародзіцы, Свяцейшы ўладыка здзейсніў чын вялікага асвячэння храма-помніка ў гонар Усіх святых у горадзе Мінску.
Па заканчэнні літургіі Прадстаяцель Рускай Царквы наведаў крыпту храма, дзе асвяціў капсулу з зямлёй з месцаў бітваў Першай сусветнай вайны, а затым здзейсніў гашэнне маркі спецыяльнага паштовага праекта, падрыхтаванага з нагоды адкрыцця храма-помніка ў гонар Усіх святых.
Пасля наведвання крыпты новаасвячонага храма Свяцейшы Патрыярх узяў удзел у цырымоніі ўскладання вянка да манумента Перамогі ў Мінску.
15 кастрычніка ў Палацы Незалежнасці ў Мінску адбылася сустрэча Прадстаяцеля Рускай Царквы з Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнкам.
Затым у Вялікай зале Палаца Незалежнасці адбылася сустрэча Свяцейшага Патрыярха Кірыла, членаў Свяшчэннага Сінода Рускай Праваслаўнай Царквы і членаў Сінода Беларускай Праваслаўнай Царквы з А. Р. Лукашэнкам.
У той жа дзень у Мінскім епархіяльным упраўленні Свяцейшы ўладыка узначаліў першае ў гісторыі пасяджэнне Свяшчэннага Сінода Рускай Праваслаўнай Царквы на беларускай зямлі, на якім абмяркоўваліся розныя пытанні царкоўнага жыцця і была, у прыватнасці, прынята Заява Сінода ў сувязі з замахам Канстанцінопальскага Патрыярхату на кананічную тэрыторыю Рускай Царквы.
Па завяршэнні пасяджэння Свяцейшы Патрыярх Кірыл адбыў у Маскву.