Мітрапаліт Павел сустрэўся з Паслом Азербайджана ў Беларусі
01 чэрвеня 20171 чэрвеня 2017 года ў Мінскім епархіяльным упраўленні адбылася сустрэча мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, і Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Азербайджанскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь спадара Латыфа Сейфадзін аглу Гандзілава.
З боку Беларускай Праваслаўнай Царквы ў сустрэчы прынялі ўдзел: кіраўнік спраў Мінскай Экзархіі архімандрыт Сергій (Брыч) і сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў.
Сустрэча насіла характар знаёмства. Патрыяршы Экзарх і кіраўнік азербайджанскай дыпламатычнай місіі абмеркавалі шэраг пытанняў, выказалі ўзаемную павагу, абмяняліся пажаданнямі здароўя, міру і дабрабыту.