Мітрапаліт Павел выказаў спачуванне ў сувязі з трагедыяй у Стоўбцах

11 лютага 2019

top.jpg

«З пачуццём глыбокага смутку і болю даведаўся пра трагедыю, якая адбылася ў сярэдняй школе № 2 горада Стоўбцы, дзе ў выніку нападу зламысніка загінулі настаўніца і адзін з вучняў, а двое навучэнцаў атрымалі раненні. Просім перадаць шчырае спачуванне і словы падтрымкі родным і блізкім загінулых і пацярпелых», — гаворыцца ў спачуванні мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, на імя старшыні Стаўбцоўскага раённага выканаўчага камітэта Дзяніса Сяргеевіча Калесеня.

«Забойства нявінных людзей кажа аб глыбокім маральным пашкоджанні душы юнага злачынцы. Спадзяемся, што сумеснымі намаганнямі дзяржавы і грамадства будзе зроблена ўсё магчымае для расследавання абставін здзейсненага злачынства і для прадухілення падобных трагедый у будучыні» — адзначыў Мітрапаліт Павел.

«Гасподзь Чалавекалюбец няхай упакоіць душы забітых у нябесных абіцелях, пашле хутчэйшае вылячэнне параненым і падасць суцяшэнне ўсім, каго кранула гэтая страшная бяда" — сказана ў спачуванні.

Church.by