Патрыяршы Экзарх прыняў удзел у марафоне відэавіншаванняў «100 асоб БДУ», прымеркаваным да 100-годдзя ВНУ [+відэа]

22 кастрычніка 2021

top.jpg

Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, прыняў удзел у марафоне відэавіншаванняў «100 асоб БДУ», прымеркаваным да 100-годдзя ВНУ, якое адбудзецца 30 кастрычніка.

На афіцыйных інфармацыйных рэсурсах БДУ на працягу года размяшчаюцца 100 святочных зваротаў вядомых прадстаўнікоў ВНУ. Гэтая лічба сімвалізуе юбілейную дату. У дзвюххвілінных віншавальных відэароліках гучаць гісторыі пра студэнцкае жыццё, кар'ерныя і асабістыя поспехі, пажаданні і словы падзякі сваёй альма-матэр. Завершыць віншавальны марафон рэктар БДУ Андрэй Кароль.

Church.by