Навігатар: Навіны

Мітрапаліт Веніямін здзейсніў чын на заснаванне царквы на тэрыторыі могілак «Калодзішчы»

31 мая 2021

top.jpg

30 мая 2021 года, у Нядзелю 5-ю пасля Пасхі, пра самаранку, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў чын на заснаванне царквы ў будучым храме ў гонар Уваскрасення Хрыстова на тэрыторыі могілак «Калодзішчы» ў Мінскім раёне, падчас якога здзейсніў закладку каменя і памятнай капсулы ў падмурак храма.

Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: настаяцель прыхода храма ў гонар Святой Жыццепачатнай Тройцы, благачынны 3-й Мінскай раённага акругі протаіерэй Андрэй Круцялёў, настаяцель храма ў гонар Успення Прасвятой Багародзіцы аг. Калодзішчы протаіерэй Вячаслаў Мірановіч.

Дыяканскі чын узначаліў протадыякан Уладзімір Назараў.

Па завяршэнні чыну ўладыка Веніямін звярнуўся да багамольцащ са словам настаўлення, падзякаваў ўсім, хто папрацаваў у справе будаўніцтва храма, падаў вернікам архіпастырскае благаславенне і раздаў прысутным на малітоўную памяць абразкі Уваскрасення Хрыстова.

Будаўніцтва храма Уваскрасення Хрыстова на тэрыторыі могілак «Калодзішчы» ў Мінскім раёне пачалося ў 2014 годзе па благаславенню мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла. Збор сродкаў узяў на сябе прыход храма Успення Прасвятой Багародзіцы ў аг. Калодзішчы.

Праект храма выкананы ў невялікіх памерах у інтэрпрэтацыі стылістыкі Пскоўскай школы і неарускага стылю. Прыбудавана званіца, з бабінца ёсць уваход у памяшканне, прызначанае для размяшчэння дроўнай топкі. Дадатковая прастора справа ад асноўнага аб'ёму разлічана для размяшчэння Галгофы і паніхіднага стала.

Сhurch.by

Фотарэпартаж