Мітрапаліт Веніямін здзейсніў Літургію і адпяванне новаспачылага мітрапаліта Філарэта

14 студзеня 2021

top.jpg

У свята Абрэзання Гасподняга і дзень памяці свяціцеля Васілія Вялікага мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі здзейсніў Бажэственную літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.

Патрыяршаму Экзарху саслужылі: мітрапаліт Белацаркоўскі і Багуслаўскі Аўгусцін (Украінская Праваслаўная Царква); архіепіскап Віцебскі і Аршанскі Дзімітрый; архіепіскап Пінскі і Лунінецкі Сцяфан; архіепіскап Магілёўскі і Мсціслаўскі Сафроній; архіепіскап Брэсцкі і Кобрынскі Іаан; архіепіскап Гомельскі і Жлобінскі Сцяфан; епіскап Бабруйскі і Быхаўскі Серафім; епіскап Тураўскі і Мазырскі Леанід; епіскап Маладзечанскі і Стаўбцоўскі Павел; епіскап Слуцкі і Салігорскі Антоній; епіскап Лідскі і Смаргонскі Парфірый; епіскап Полацкі і Глыбоцкі Ігнацій; епіскап Светлагорскі Амвросій, вікарый Гомельскай епархіі.

Архіерэям саслужылі: рэктар Мінскай духоўнай акадэміі архімандрыт Сергій (Акімаў), пляменнік спачылага мітрапаліта Філарэта протаіерэй Георгій Вахрамееў, духавенства Беларускага Экзархату.

Дыяканскі чын узначаліў протадыякан Уладзімір Назараў.

Богаслужэбныя спевы выканалі архіерэйскі хор Свята-Духава кафедральнага сабора пад кіраўніцтвам Віталя Сабалеўскага і хор Усіхсвяцкага храма-помніка горада Мінска пад кіраўніцтвам Дзмітрыя Такмакова.

Адразу пасля адпуста Літургіі ля труны мітрапаліта Філарэта была здзейснена ліція, якую ўзначаліў епіскап Лідскі і Смаргонскі Парфірый.

Перад пачаткам адпявання мітрапаліт Веніямін зачытаў тэкст спачуванняў Свяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла.

Затым Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Рэспублікі Беларусь Аляксандр Румак зачытаў спачуванне Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі.

Далей пачалося адпяванне спачылага. Пасля 6-й песні канона архіепіскап Брэсцкі і Кобрынскі Іаан абвясціў Надмагільнае  слова Сінода і ўсіх верных дзяцей Беларускай Праваслаўнай царквы з нагоды скону Ганаровага Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі мітрапаліта Філарэта (Вахрамеева).

Пасля вялікага славаслоўя мітрапаліт Веніямін прачытаў адпушчальную малітву. Адпяванне скончылася абвяшчэннем «Вечнай памяці».

Мітрапаліт Белацаркоўскі і Багуслаўскі Аўгусцbн абвясціў спачуванне прадстаяцеля Украінскай Праваслаўнай Царквы Блажэннейшага Ануфрыя, мітрапаліта Кіеўскага і ўсяе Украіны.

Паводле завяшчання ўладыкі Філарэта, труна з яго целам была абнесена вакол Свята-Духава кафедральнага сабора пад спевы ірмасоў Вялікага канона «Памочнік і Апякун» і устаноўлена ў саборы для працягу развітання да вечара.

Пахаванне адбудзецца заўтра, 15 студзеня, ва Успенскім Жыровіцкім стаўрапагіяльным мужчынскім манастыры. 

Сhurch.by 

Фотарэпартаж

Фотарэпартаж