Мітрапаліт Веніямін здзейсніў асвячэнне храма ў гонар свяціцеля Мікалая Цудатворца ў аграгарадку Бальшавік Мінскага раёна

27 лютага 2021

top.jpg27 лютага 2021 года, у дзень памяці роўнаапостальнага Кірыла, вучыцеля Славянскага, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў чын асвячэння храма ў гонар свяціцеля Мікалая, архіепіскапа Мір Лікійскіх, Цудатворца, у аграгарадку Бальшавік Мінскага раёна і ўзначаліў у храме Бажэственную літургію.

Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: епіскап Слуцкі і Салігорскі Антоній; настаяцель прыхода храма Праабражэння Гасподняга протаіерэй Сергій Пашукевіч і клірыкі благачыння.

Дыяканскі чын узначаліў протадыякан Уладзімір Назараў.

Богаслужэбныя спевы выканаў хор храма пад кіраваннем Ганны Бураковай.

За Бажэственнай літургіяй былі ўзнесены асаблівыя малітоўныя прашэнні аб дараванні міру беларускаму народу і спыненні распаўсюджвання шкоднай пошасці.

Пасля адпуста богаслужэння Патрыяршы Экзарх звярнуўся да ўсіх багамольцаў са словам павучання.

Далей архіпастыр павіншаваў прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і падаў усім архіпастырскае благаславенне.

Зважаючы на старанную працу ў славу Святой Царквы Хрыстовай і да дня асвячэння храма свяціцеля Мікалая, архіепіскапа Мір Лікійскіх, Цудатворца, які адносіцца да прыхода Праабражэння Гасподняга аграгарадка Бальшавік Мінскага раёна, мітрапаліт Веніямін узнагародзіў настаяцеля прыхода протаіерэя Сергія Пашукевіча правам нашэння наперснага крыжа з упрыгожваннямі.

Актыўным вернікам і дабрадзеям прыхода былі ўручаны царкоўныя ўзнагароды.

Праабражэнскі прыход у пасёлку Бальшавік протаіерэй Сергій Пашукевіч узначальвае з 1997 года. У тым жа годзе для будаўніцтва храма Праабражэння Гасподняга прыходу быў выдзелены недабудаваны будынак. Сіламі настаяцеля парафіі і праваслаўных вернікаў пасёлка разбураны будынак за 6 гадоў быў адрэстаўраваны. Будаўніцтва новага храма ў гонар свяціцеля Мікалая, архіепіскапа Мір Лікійскіх, Цудатворца, пачалося ў 2011 годзе па благаславенню мітрапаліта Філарэта (Вахрамеева).

Church.by 

Фотарэпартаж