Мітрапаліт Веніямін здзейсніў асвячэнне воінскай харугвы для Ваенна-медыцынскага інстытута БДМУ

16 лістапада 2021

top.jpg

16 лістапада 2021 года ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў малебен святому велікамучаніку і цаліцелю Панцеляіману і асвячэнне воінскай харугвы для Ваенна-медыцынскага інстытута ўстановы адукацыі «Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт».

Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: старшыня Сінадальнага аддзела Беларускай Праваслаўнай Царквы па ўзаемадзеянні з Узброенымі Сіламі і іншымі вайсковымі фарміраваннямі Рэспублікі Беларусь, настаяцель прыхода храма Нараджэння Прасвятой Багародзіцы вёскі Тарасава Мінскага раёна протаіерэй Сергій Кузьмянкоў; настаяцель прыхода храма свяціцеля Лаўрэнція Тураўскага вёскі Шчомысліца Мінскага раёна протаіерэй Аляксандр Галавін; сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў; ключнік Свята-Духава кафедральнага сабора протаіерэй Уладзімір Увараў.

Дыяканскі чын здзейсніў протадыякан Уладзімір Назараў.

Богаслужэбныя спевы выканаў архіерэйскі хор пад кіраўніцтвам Віталя Сабалеўскага.

За набажэнствам маліліся адміністрацыя, прафесарска-выкладчыцкі калектыў, афіцэры і курсанты інстытута.

Пасля адпуста Патрыяршы Экзарх звярнуўся да багамольцаў са словам павучання. Затым з прывітальным словам да ўладыкі звярнуўся начальнік Ваенна-медыцынскага інстытута палкоўнік медыцынскай службы Богдан Васіль Генрыхавіч.

Напрыканцы Патрыяршы Экзарх адзначыў узнагародамі Беларускай Праваслаўнай Царквы афіцэрскі і выкладчыцкі састаў інстытута. Таксама мітрапаліт Веніямін абвясціў указ аб прызначэнні протаіерэя Аляксандра Галавіна акармляючым Ваенна-медыцынскі інстытут.

Сhurch.by

Фотарэпартаж