Навігатар: Навіны

Мітрапаліт Веніямін узначаліў Літургію ў дамавым храме Мінскага епархіяльнага ўпраўлення

08 верасня 2020

top.jpg

8 верасня 2020 года, у дзень Стрэчання Уладзімірскай іконы Прасвятой Багародзіцы і памяці мучанікаў Адрыяна і Наталлі, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў дамавым храме Мінскага епархіяльнага ўпраўлення ў гонар Сабора Беларускіх святых.

Уладыку Экзарху саслужылі ключнік дамавога храма ў гонар Сабора Беларускіх святых іерэй Макарый Кавалёў і супрацоўнік Упраўлення спраў Мінскай Экзархіі іерэй Дыянісій Кавалёў.

Дыяканскі чын здзейсніў клірнік Свята-Духава кафедральнага сабора горада Мінска протадыякан Уладзімір Назараў.

Богаслужэбныя спевы выканаў хор дамавога храма ў гонар Сабора Беларускіх святых пад кіраўніцтвам Анастасіі Цімафеевай.

За Літургіяй маліліся супрацоўнікі Мінскай Экзархіі і Мінскага епархіяльнага ўпраўлення.

На патроенай екценні былі ўзнесены малітоўныя прашэнні аб вызваленні ад пагібельнай пошасці і аб дараванні міру беларускаму народу.

Пасля заамвоннай малітвы мітрапаліт Веніямін прачытаў малітву перад пачаткам добрай справы, папрасіўшы ў Госпада дапамогі ў будучым адказным служэнні.

Звярнуўшыся да вернікаў са словам пропаведзі, уладыка распавёў пра гісторыю Уладзімірскай іконы Божай Маці і заклікаў прасіць Прачыстую дараваць мір і справядлівасць Беларускай зямлі.

Па завяршэнні Літургіі архіпастыр пагутарыў з калектывам Мінскай Экзархіі і Мінскага епархіяльнага ўпраўлення за чаяваннем. Сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў ад імя супрацоўнікаў павіншаваў уладыку з пачаткам Экзаршага служэння і ўручыў букет белых руж. Мітрапаліт Веніямін, у сваю чаргу, папрасіў у калектыву малітваў і выказаў надзею на далейшую плённую сумесную працу.

Church.by

Фотарэпартаж