Мітрапаліт Веніямін узначаліў прастольную ўрачыстасць у храме ў гонар іконы Божай Маці «Скорапаслушніца» ў горадзе Мінску

22 лістапада 2022

top.jpg

22 лістапада 2022 года, у дзень шанавання абраза Божай Маці, іменаванага «Скорапаслушніца», Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў дамовым храме ў гонар іконы Божай Маці «Скорапаслушніца» пры сацыяльнай установе «Інвацэнтр» Беларускага таварыства інвалідаў у горадзе Мінску.

Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: настаяцель прыхода храма апостала Андрэя Першазванага ў горадзе Мінску протаіерэй Пётр Дзем'янчук; сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў; благачынны 6-й Мінскай гарадской акругі, настаяцель прыхода храма свяціцеля Мікалая Цудатворца горада Мінска протаіерэй Сергій Комлік; настаяцель храма ў гонар іконы Божай Маці «Скорапаслушніца» іерэй Віталь Мініч.

Дыяканскі чын здзейсніў протадыякан Уладзімір Назараў.

Богаслужэбныя спевы выканаў хор пад кіраўніцтвам Ганны Лыскавец.

За богаслужэннем маліліся падапечныя сацыяльнай установы «Інвацэнтр» Беларускага таварыства інвалідаў у горадзе Мінску.

Пасля патроенай екценні Патрыяршы Экзарх узнёс малітву аб аднаўленні міру.

Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў іерэй Віталь Мініч.

Пасля заамвоннай малітвы было здзейснена слаўленне Божай Маці. Затым Мітрапаліт Веніямін звярнуўся да багамольцаў са словам павучання.

Пасля чаго з прывітальным словам да архіпастыра звярнуўся настаяцель храма іерэй Віталь Мініч, які павіншаваў архіпастыра са святам і падзякаваў яму за сумеснае набажэнства.

У завяршэнне Патрыяршы Экзарх павіншаваў прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і падаў усім архіпастырскае благаславенне.

Святкаванне завяршылася канцэртам, які падрыхтавалі навучэнцы студыі «Эўрыдыка» сацыяльнай установы «Інвацэнтр».

Church.by

Чытайце нас у TelegramViberInstagramВКонтакте

Фотарэпартаж