Мітрапаліт Веніямін сустрэўся з ватыканскім дыпламатам арцыбіскупам Антоніа Меніні

07 кастрычніка 2020

top.jpg

6 кастрычніка 2020 года ў Мінскім епархіяльным упраўленні адбылася сустрэча мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Веніяміна, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, і Ватыканскага дыпламата арцыбіскупа Антоніа Меніні.

У сустрэчы прынялі ўдзел: намеснік міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Сяргей Алейнік, сакратар Апостальскай нунцыятуры ў Рэспубліцы Беларусь ксёндз Махер Шамас, старшыня Сінадальнага аддзела Беларускай Праваслаўнай Царквы па ўзаемаадносінах Царквы і грамадства протаіерэй Мікалай Коржыч.

Арцыбіскуп Антоніа Меніні перадаў мітрапаліту Веніяміну віншаванне Папы Рымскага Францыска з пачаткам Экзаршага служэння і пажадаў дапамогі Божай у выкананні высокай місіі Прадстаяцеля Беларускай Праваслаўнай Царквы.

Падчас цёплай гутаркі іерархі выказалі задавальненне міжканфесійным мірам у Рэспубліцы Беларусь, абмеркавалі перспектывы праваслаўна-каталіцкага дыялогу і падкрэслілі важнасць сумесных намаганняў у справе ўмацавання хрысціянскіх маральных каштоўнасцяў у сучасным грамадстве.

Church.by