Модны паказ адзення для дзяцей-інвалідаў пройдзе ў Мінску
02 сакавіка 2018«Першае каханне» — пад такой назвай 4 сакавіка 2018 года ў 14:00 на сцэне Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Максіма Горкага адбудзецца дабрачынны модны паказ адзення, створанага для дзяцей-інвалідаў. Над стварэннем спецыяльных калекцый працуюць вядомыя беларускія дызайнеры Анастасія Фальковіч, Аляксандра Казлоўская, Антаніна Сурыновіч і Лідзія Барынава. Адзенне ствараецца з улікам асаблівасцяў фізічнага развіцця гэтых дзяцей.
Мадэлямі выступяць выхаванцы ДУА «Вілейская спецыяльная агульнаадукацыйная школа-інтэрнат», «Чахоўшчынская дапаможная школа-інтэрнат», «Маладзечанская спецыяльная агульнаадукацыйная школа-інтэрнат» і ДУ «Івянецкі дом-інтэрнат для дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі фізічнага развіцця».
Падтрымаюць рабят на сцэне заслужаная артыстка Беларусі Вікторыя Алешка, а таксама Ларыса Грыбалёва, Аляксей Хлястоў, Леся Кодуш і Слава Нагорны, Тэа і Вольга Рыжыкава, Вольга Сацюк і Ягор Канашонак, SHIR і Валерыя Зверава, гурт «PAWA», шоў казачай песні і танца «Маме падабаецца», група «PROвокация», прадзюсарскі цэнтр «Талент Груп».
У завяршэнне мерапрыемства кожны жадаючы зможа набыць унікальную дызайнерскую вопратку ў падарунак «асаблівым дзецям», каб і пасля паказу яны не забывалі аб свеце моды, мастацтва, бязмежнай любві і такіх жа бязмежных магчымасцях.
Арганізатарамі паказу выступаюць дабрачынны фонд імя прападобнай Еўфрасінні Полацкай, валанцёрскі клуб «СЛОН» БДУКМ і Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў.
Кіраўнік праекта — Наталля Свідуновіч.