Моладзевыя каманды з Жабінкі і Брэста сталі пераможцамі міжнароднай інтэлектуальнай гульні
13 лютага 201910 лютага па благаславенню мітрапаліта Астанайскага і Казахстанскага Аляксандра адбылася інтэлектуальная інтэрнэт-гульня (інтэрнэт-карусель) «Краіны і народы», прысвечаная пытанням этнагеаграфіі і геаграфіі рэлігій.
Разам з казахстанскай моладдзю на пытанні духоўнай віктарыны адказвалі школьнікі і студэнты з Расіі, Беларусі, Кыргызстана, Узбекістана, а таксама іх аднагодкі з краін Еўрасаюза — Германіі, Літвы і Латвіі. Усяго ў мерапрыемстве былі задзейнічаны 35 парафіяльных зборных: 18 ад моладзевых клубаў і адной свецкай арганізацыі і 17 ад нядзельных школ.
Інтэрнэт-карусель — каманднае інтэлектуальнае спаборніцтва па розных прадметах у рэжыме анлайн. Пры дапамозе інтэрнэту удзельнікам прапануюцца пэўныя заданні, на якія неабходна даць правільны адказ, захоўваючы строгую паслядоўнасць дзеянняў.
Першы блок утрымліваў пытанні па асновах праваслаўнай культуры, 2-і і 3-і — пытанні па геаграфіі рэлігій, этнагеаграфіі і сацыяльна-эканамічнай геаграфіі краін, прадстаўленых камандамі на інтэрнэт-каруселі. 4 блок быў прысвечаны жыццю і творчасці старажытнагрэчаскага паэта Гамера, аўтара паэм «Адысея» і «Іліяда».
Варта адзначыць, што прысутнічалі заданні павышанай складанасці, запазычаныя з варыянтаў уступных экзаменаў у Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя М. В. Ламаносава
Каманда з Жабінкі «Пакроў» прымала ўдзел у інтэрнэт-гульні ўжо дзясяты раз і, набраўшы 422 балы, восьмы раз стала пераможцам гульні сярод моладзевых брацтваў.
Другое месца заняла моладзевая каманда «Праваслаўны Брэмен» з горада Брэмен (Германія) — 412 балаў.
На трэцім месцы каманда «NIKA» з горада Брэст (Беларусь) — 370 балаў.