«Можна сказаць, кожная вуліца Мінска, звязана нейкім чынам з яго служэннем». Аб укладзе навамучаніка Уладзіміра Хіраскі і яго сям'і ў культуру Беларусі

14 лістапада 2020

portr.jpg

Першы ў Мінску прыход для слабавідушчых і невідушчых носіць імя свяшчэннамучаніка Уладзіміра Хіраскі. Найбольш вядомая частка яго жыцця — служэнне невідушчым дзецям. Дзеці з спецыялізаванага інтэрната атрымлівалі дзякуючы яму годную адукацыю і месца ў жыцці. Ён вучыў іх і асновам праваслаўнай веры — і — самае галоўнае — саграваў сваім цяплом, дапамагаючы ім мужна прымаць усе цяжкасці. Гэтыя цяжкасці былі блізкія і яму самому. Ён меў праблемы са зрокам, а пазней, у зняволенні, цалкам аслеп.

Акрамя духоўных дзяцей, якія лічылі яго бацькам, у яго было пяцёра родных дзяцей. Настаяцель храма, іерэй Дзімітрый Ворса, распавядае нам аб малавядомых фактах з жыцця святара і яго сям'і.

— Айцец Уладзімір унёс уклад не толькі ў справу навучання невідушчых, але і ў адкрыццё вядомых у той час навучальных устаноў, так?

— Ён узначальваў некалькі мінскіх праваслаўных брацтваў, якія знаходзілі спонсарскія сродкі для развіцця навучальных устаноў. Ён удзельнічаў у адкрыцці першых гімназій Мінска — жаночай і мужчынскай (на фота ўнізе). Мінску айцец Уладзімір прысвяціў 20 гадоў свайго жыцця ... можна сказаць, кожная вуліца звязаная нейкім чынам з ягоным служэннем. 

f.jpg

 

 

 

 

 

 

 

m.jpg

 

 

 

 

 

 

 

А што вядома аб апошніх гадах яго жыцця?

— Доўгі час ён правёў у ссылках. У 1932-м годзе зонай яго пражывання вызначылі горад Гжацк, цяперашні Гагарын, Смаленская вобласць. Ён адслужыў там некалькі месяцаў. А пасля жыццё яго абарвалася пры невядомых абставінах. У архівах гэтая інфармацыя пра яго адсутнічае — пры тым што архівы гэтага канкрэтна ўзятага перыяду не страчаныя. Звычайна, як паказвае практыка, гэта азначае, што чалавек быў рэпрэсаваны…

ph.jpg— І дзеці яго занялі годныя месцы ў грамадстве…

— У яго быў сын і чатыры дачкі, і ніводная з дачок не ўзяла прозвішча мужа — каб прозвішча іх бацькі «жыло». Малодшая яго дачка — Юлія Хіраска, была балярынай. Гэта быў дзіўны чалавек! Яна скончыла балетныя курсы ў Пецярбургу. Бацька ганарыўся ёю і бачыў яе выступленні. Яна пачынала выступаць у тэатры, які цяпер носіць імя Янкі Купалы. Яна была адным з арганізатараў Тэатра оперы і балета — разам з шэрагам іншых нашых культурных дзеячаў.

julia.jpg

— Быць дачкой рэпрэсаванага было ў той час вельмі няпроста…

 І яна гэтага не хавала, часта падкрэслівала. Нават згадвала гэта ў аўтабіяграфіі. Напэўна, да яе, так бы мовіць, прынялі б меры, але яе муж (спявак і грамадскі дзеяч Ісідар Балоцін — заўв. рэд.) быў народным артыстам БССР і прыкладваў усе намаганні, каб гэтага не здарылася. Але з-за гэтага яна так і не атрымала званне народнай артысткі. Пры тым што яе ўклад у культуру Беларусі складана нават ацаніць. У той перыяд не хапала артыстаў балета, і Юлія сабрала дваровых дзяўчынак, спрабавала вучыць іх танцаваць. І з найбольш адораных ў выніку зрабіла дзіцячую балетную трупу. Можна сказаць, так і «нарадзілася» балетнае вучылішча.

a.jpg

— І падчас вайны яна таксама выступала?

 Яна вельмі шмат выступала на франтах, у яе ёсць медалі. Па ўспамінах сяброў, яна кульгала, але на сцэне гэтай кульгавасці не было прыкметна — столькі было ў яе майстэрства і натхнення!

А пасля вайны Юлія займалася балетнай школай, дзецьмі. Знакавым стаў балет «Салавей» — яна паставіла балетныя танцы на беларускую музыку. Пасля прагляду пастаноўкі на ВДНГ Тэатру оперы і балета прысвоілі званне Вялікага. Юлія пазней атрымала медаль «За працоўную адзнаку», але яе імя свядома не згадвалі, калі казалі пра развіццё Тэатра...

— А яе сёстры? Яны таксама зрабілі нямала...

— Дзве старэйшыя дачкі айца Уладзіміра, Любоў і Валянціна, былі педагогамі. Сярэдняя дачка была архітэктарам і прылажыла руку да шматлікіх важных праектаў. У тым ліку і да праекту Палаца з'ездаў на Чырвонай плошчы. Вельмі шмат прыгожага і важнага гэтая сям'я прыўнесла ў культуру Беларусі! І, нягледзячы ні на што, гэта не забудзецца!

Анастасія Марчук

Church.by