На базе Мінскай духоўнай семінарыі прайшоў спартыўны «Велікодны турнір»

02 мая 2017

top.jpg

28-29 красавіка 2017 года ў Мінскай духоўнай семінарыі прайшлі спаборніцтвы на першынство духоўных школ «Велікодны спартыўны турнір».

Да ўдзелу ў спаборніцтвах былі запрошаны студэнты Маскоўскай духоўнай акадэміі, Расійскага праваслаўнага ўніверсітэта імя святога апостала і евангеліста Іаана Багаслова, Мінскай духоўнай акадэміі, ДУА «Інстытут тэалогіі імя святых Мяфодзія і Кірыла» Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, Мінскай духоўнай семінарыі і Віцебскай духоўнай семінарыі.

Для студэнцкіх каманд была праведзена экскурсія па Успенскаму Жыровіцкаму манастыру, вучэбнаму корпусу і музею семінарыі. Для гасцей з Расіі былі таксама арганізаваны паездкі ў Белавежскую пушчу і Брэсцкую крэпасць, наведванне Благавешчанскага жаночага манастыра горада Слоніма і Слонімскага духоўнага вучылішча. Падчас экскурсій удзельнікі спаборніцтваў азнаёміліся з паўсядзённым побытам духоўных школ, даведаліся пра гісторыю абароны Брэсцкай крэпасці і горада-героя Брэста.

Перад пачаткам спаборніцтваў быў здзейснены малебен, які ўзначаліў рэктар семінарыі архіепіскап Навагрудскі і Слонімскі Гурый. Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: першы прарэктар МінДС протаіерэй Андрэй Цыгель, прарэктар па выхаваўчай рабоце Віцебскай духоўнай семінарыі протаіерэй Аляксандр Лесавы, прарэктар па выхаваўчай рабоце МінДС протаіерэй Віктар Васілевіч, загадчык канцылярыяй семінарыі іерэй Яўген Саланкоў, а таксама выкладчыкі і студэнты МінДС ў свяшчэнным сане. Дыяканскі чын узначаліў выкладчык МінДС протадыякан Генадзь Малееў.

Першы дзень спаборніцтваў быў прысвечаны сілавой падрыхтоўцы і прайшоў у трэнажорнай зале пры МінДС.

У адцісканнях на брусах сталі лідарамі:

  • Някрасаў Грыгорый (МДА)
  • Казлоўскі Дзмітрый (МінДА)
  • Мармузевіч Барыс (МінДС)

У рыўку гтры вагой 24 кілаграма лепшымі сталі:

  • Селіван Аляксей (ВітДС)
  • Скрабец Антон (МінДС)
  • Жук Андрэй (МінДА)

У падцягваннях на перакладзіне вызначыліся:

  • Сярдзюк Багдан (ДУА «Інстытут тэалогіі імя святых Мяфодзія і Кірыла» БДУ)
  • Саломка Яўген (МінДС)
  • Някрасаў Грыгорый (МДА)

Завяршыўся першы дзень Велікоднага турніру спаборніцтвамі па настольным тэнісе і шахматах.

Другі дзень спаборніцтваў прайшоў на цэнтральным стадыёне Слоніма і быў прысвечаны спаборніцтвам каманд па міні-футболе.

Прызавыя месцы занялі:

  • Мінская духоўная семінарыя
  • Віцебская духоўная семінарыя
  • Мінская духоўная акадэмія

Турнір каманд ацэньваўся наступным чынам: за першае месца — 3 ачкі, за другое — 2, за трэцяе — 1 ачко.

У адпаведнасці з турнірнай табліцай у агульнакамандным заліку першынство ўзялі:

  • Каманда Мінскай духоўнай семінарыі — 13 ачкоў
  • Каманда Маскоўскай духоўнай акадэміі — 8 ачкоў
  • Каманда Мінскай духоўнай акадэміі — 6 ачкоў

Узнагароджанне пераможцаў прайшло 29 красавіка ў актавай зале Мінскай духоўнай семінарыі, дзе ўсім удзельнікам і пераможцам спаборніцтваў былі ўручаны памятныя прызы і падарункі.

МінДС / Church.by