На кафедральным саборы Уваскрасення Славутага ў Пінску замянілі галоўны купал і крыж
17 ліпеня 2021На кафедральным саборы Уваскрасення Славутага ў Пінску замянілі галоўны купал і крыж, якія перад уздымам асвяціў архіепіскап Пінскі і Лунінецкі Сцяфан.
Сабор Уваскрасення Славутага мае 5 купалоў, што сімвалізуе Госпада нашага Іісуса Хрыста і чатырох евангелістаў: Іаана, Марка, Лукі і Матфея.
Рэканструкцыя даху храма і замена старых купалоў пачалася яшчэ ў 2020 годзе. Тады былі ўсталяваны чатыры вежы пад бакавыя купалы-цыбуліны і самі купалы.